2–3 кастрычніка 2014 года ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі ў рамках праекта трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь «Віртуальнае мінулае – гарант поспеху будучага музеяў» адбыўся адукацыйны семінар, на які прыехалі прадстаўнікі партнёраў: Кедайняйскага краязнаўчага музея (Літва), Музея культуры і гісторыі Латгаліі і Рэзекненскай вышэйшай школы (Латвія).
Партнёры прэзентавалі сваі музеі, расказалі пра рэалізацыю праектаў у рамках гранту, паказалі распрацаваныя кампутарныя гульні, мэта якіх – далучыць моладзь да музеяў праз інтэрнет-ресурсы. Падчас семінару адбылося тэсціраванне гульняў гродзенскімі школьнікамі і студэнтамі, якія моглі не толькі апрабаваць гульні, але і выказаць свае меркаванні і пажаданні распрацоўшчыкам.
Госці-ўдзельнікі семінару пабывалі на ўрачыcтым адкрыцці адноўленай экспазіцыі «Гродзеншчына літаратурная» Музея Максіма Багдановіча, пазнаёмліся з гісторыяй і архітэктурай нашага горада, наведалі літаратурна-паэтычны канцэрт «Сем зорак», падчас якога гучалі беларуская музыка і вершы. Паэты з Літвы і Латвіі на канцэрце чыталі свае творы на літоўскай і латгальскай мовах.
Падрабязную інфармацыю аб праекце LLB-2-269 «Віртуальнае мінулае – гарант поспеху будучыні музеяў» глядзіце на сайце futureofmuseums.eu/be/.