Уваходныя білеты

    • Для дарослых 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 20 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 1 руб.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 5,00–8,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 9,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 8,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Зоська Верас (сапр. Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік) (30.09.1892 – 08.10.1991) – беларуская пісьменніца, мемуарыстка, грамадская дзяячка. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1982 г.).

Нарадзілася Людвіка Антонаўна ў пасёлку Мяджыбаж (цяпер Лятычаўскі раён Хмяльніцкай вобласці, Украіна) у сям’і вайскоўца Антона Сівіцкага і Эміліі Садоўскай, якія былі родам з Гродзеншчыны. У Гродне, дзе жылі яе бабуля і дзядуля, Людвіка скончыла ў 1912 г. прыватную жаночую гімназію Кацярыны Баркоўскай, якая мясцілася ў камяніцы Стэфана Баторыя. Падчас вучобы ўдзельнічала ў працы Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. Менавіта ў кватэры Людвікі і яе маці знаходзілася бібліятэка гуртка, адбываліся рэпетыцыі хору, спектакляў, лекцый гурткоўцаў.

Скончыла 10-месячныя садоўніцка-бортніцка-агародніцкія курсы і 6-тыднёвыя ваенныя санітарныя курсы ў Варшаве (1914).

У 1915 г. Людвіка з маці пераехала ў Мінск, дзе працавала сакратаром Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, чытала лекцыі па агародніцтву і бортніцтву, актыўна ўдзельнічала ў працы дабрачынных арганізацый. Там жа, у Мінску, яна пазнаёмілася з Максімам Багдановічам, пра якога напісала ўспаміны «Пяць месяцаў у Менску».

З 1923 г. жыла ў Вільні, дзе займалася літаратурнай і асветніцкай дзейнасцю, рэдагавала часопісы «Пралескі» і «Заранка», з 1928 па 1939 гг. – старшыня Беларускага кааператыўнага таварыства «Пчала», адначасова (1934-1938) – рэдактар пчалярскага часопіса «Беларуская борць» (Вільня).

У 1924 г. Зоська Верас выдала «Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік», у якім на чатырох мовах падаюцца назвы 302 раслін. Аўтарка слоўніка выступала за чысціню беларускай мовы і крытыкавала тых паэтаў і пісьменнікаў, якія ў сваіх творах выкарыстоўвалі прыгожыя назвы «маць-і-мачыха», «сон-трава», што не з’яўляюцца беларускімі. За гэта Уладзімір Караткевіч называў яе «паважаны наш батанічны бог».

У 1985 г. была выдадзена кніга вершаў і апавяданняў для дзяцей «Каласкі».

Зоська Верас ліставалася і сябравала са шматлікімі беларускімі грамадскімі дзеячамі і літаратарамі. У 1988 г. разам з зяцем Лявонам, сынам Антона Луцкевіча стварылі спачатку клуб «Сябрына», а ў лютым 1989 г. заснавалі Таварыства беларускай культуры ў Літве.

У Музеі Максіма Багдановіча захоўваюцца фотаздымкі і рукапісы Зоські Верас (увага! больш за 100 лістоў з яе асабістай перапіскі), кнігі з аўтографамі пісьменніцы, у тым ліку – факсімільнае выданне зборніка М.Багдановіча «Вянок» (1985 г. ).

У рукапісе ўспамінаў «Старое Гродна», што захоўваецца ў Музеі Максіма Багдановіча, Людвіка Антонаўна занатавала свае дзіцячыя ўражанні пра наш горад: «Стромкая вуліца спускалася да Нёмана на мост. Але мост быў пантонны. За кожным крокам каня, за кожным паваротам калёсаў пантоны калыхаліся, вада хвалявалася. Коні стрыглі вушамі, коса паглядалі на ваду. Таму праз мост фурманкі маглі ехаць толькі па адной, ня больш. Часам па некалькі фурманак стаяла пры ўезьдзе – чакалі сваёй чаргі. Каб утрымаць належны парадак, пры ўезьдзе на мост жыў стражнік... Мне, малой, усё навокал было цікава… Але самае цікавае чакала перад уваходам у Фарны касьцёл. Там, дзе цяпер сквэр, быў пляц і, здаецца, некалькі дрэваў. Уздоўж пляца – вялікі драўляны будынак Ратушы. На другім паверсе магістрат ці гарадзкая ўправа, унізе - цэлы рад маленькіх крамак. Калі ў такую краму ўвойдуць адразу тры асобы, павярнуцца цяжка…Каля Ратушы ў рынкавыя дні зьбіраліся сяляне. За пляцам і Ратушай узвышаўся Дамініканскі касьцёл. Направа ад яго ішла Дамініканская вуліца… Гэта была галоўная вуліца ў горадзе. У суботу вечарам і ў нядзелю на ёй было месца спатканьняў і шпацыраў гродзенскай моладзі. Ходнік, асабліва з правага боку, быў так шчыльна запоўнены, немагчыма ні абмінуць, ні разьмінуцца. Так да позьняга вечару адны другім наступалі на пяткі... »

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар