Уваходныя білеты

    • Для дарослых 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 20 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 1 руб.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 5,00–8,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 9,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 8,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка.

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк.

Госці нашага музея

11 снежня 2019 года гродзенскія пісьменнікі і музыканты, настаўнікі і школьнікі, выкладчыкі і студэнты, фатографы і праграмісты, акцёры, музейныя супрацоўнікі і прыхільнікі паэзіі Максіма Багдановіча сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнага мерапрыемства «Снежаньскія чытанні».  

У гэты зімовы вечар ясная Зорка паэзіі Максіма Багдановіча асвячала гарадзенцам шлях да прыгажосці і гармоніі, шчырасці і светласці. Зорка Максіма Багдановіча запалілася 9 снежня 1891 года. Ужо 128 гадоў гэтая Зорка свеціць нам з яснага неба. У доме, дзе жыве абагрэтая «нябесным агнём» душа паэта, міжвольна сустрэліся ўсе, хто яго любіць і паважае, хто яго ведае і хто вывучае, хто аб ім піша і тыя, хто яго чытае.

…Вечна светлы i вечна дужы,

Вечна юны, як наша зямля.

Мы табой ганарымся – і плачам,

Мы нясём цябе ў сэрцы праз дым.

Нізка голаў схіляю, юнача,

Перад вечным глаголам тваім...

                                                          У. Караткевіч «Багдановічу»

 

Візітнай карткай «Снежаньскіх чытанняў» стала відэапрывітанне гарадзенцам ад нашых калегаў - супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Мінску. Загадчык Літаратурнага музея Міхаіл Аляксандравіч Бараноўскі павіншаваў усіх са святам і прачытаў верш «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...».

Песню на словы Максіма Багдановіча «Зорка Венера ўзышла над зямлёю…» з асаблівай пяшчотай, кранальнай да глыбіні душы, выканала Лейко Аляксандра, студэнтка 1 курса беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы.

Вучні 5 «О» класа УА «Гімназія № 4 г.Гродна» выразна і артыстычна дэкламавалі вершы Максіма Багдановіча: «Зімой» (Міхаіл Джангіраў), «Вадзянік» (Соф’я Ярмак), «Кніга» (Яўген Рапінчук).

Творчасць М.Багдановіча – гэта цэлае жыццё. Навошта людзям дадзена жыццё? Каб проста прайсці праз яго, як па лесвіцы, ад дзяцінства да старасці? Каб загарэцца, як ліхтар, і хутка згаснуць? Чалавечае жыццё, у параўнанні з вечнасцю, вельмі кароткае, і пражыць яго трэба з высокім напалам, ярка і хвалююча.

Незабыўныя ўражанні ад твораў Максіма Багдановіча падаравалі нам студэнты-першакурснікі беларускай і рускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы: Сенькавец Валерыя, Мяжэвіч Віялета, Лаўцэвіч Яна, Стужынская Вікторыя, Дудко Мілана, Шчарбачэня Ганна, Міхаловіч Мілена, Рэбкавец Андрэй («Жывеш не вечна чалавек», «Споўненае абяцанне», «Дождж ў полі і холад… Імгла…», «Народ, беларускі народ!», «Вечар», «Калі паласу агнявую…», «Я тайну ў глыбіні душы хаваю»).

Студэнткі Рыбіна Мілена, Лудзіч Марыя-Малгажата, Валюк Вікторыя, Саўко Кацярына, як сапраўдныя акцёры, падрыхтавалі інсцэніроўку байкі Максіма Багдановіча «Варона і Чыж».  

«Час нараджае герояў. І час нараджае геніяў. Яны прыходзяць тагды, калі без іх самаахвярнасці іншым не выжыць. Яны ўзнімаюць дух у паніклых, яны акрыляюць знявераных». Калі выйшаў на сцэну наступны выступоўца, то кожны з нас ні на секунду не засумняваўся, што гэта …Ён…наш Паэт… наш Максім Багдановіч…гэта Ягоная Зорка сёння благаслаўляе нашыя «Снежаньскія чытанні». Верш «Двайняткі» прачытаў і ў ролі паэта Максіма Багдановіча выступіў Дунько Андрэй, студэнт 1 курса беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы.

Максім Багдановіч вядомы як паэт-наватар, празаік, цудоўны перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст. Яго творы адметныя высокім ідэйна-мастацкім узроўнем, жанравай і тэматычнай разнастайнасцю. Творы Максіма Багдановіча, поўныя шчырых і хвалюючых пачуццяў, натхняюць сёння і нашых сучаснікаў – гарадзенскіх паэтаў і пісьменнікаў, настаўнікаў, выкладчыкаў, акцёраў і музейшчыкаў. Менавіта яны ўзнёслымі і пранікнёнымі выступленнямі, дэкламаваннем твораў Максіма Багдановіча і сваіх уласных вершаў сёння і напісалі «старонку лепшую ў штодзённіку жыцця» гісторыі нашага музея:

 

Саюз пісьменнікаў Беларусі (гродзенскае абласное аддзяленне)

  • Людміла Кебіч («Над морам»)
  • Дзмітрый Радзівончык («Слуцкія ткачыхі» – на польскай мове)
  • Ганна Скаржынская-Савіцкая («Не блішчыць у час змяркання…»)
  • Таццяна Лашук («Замёрзла ноччу шпаркая крыніца...»)
  • Аліна Сабуць «Больш за ўсё на свеце жадаю я…»)
  • Вікторыя Смолка («Страцім-лебедзь», а таксама свае ўласныя вершы)
  • Рыгор Гармаш (свой верш «Максіму Багдановічу» на ўкраінскай мове)

Саюз беларускіх пісьменнікаў:

  • Ала Петрушкевіч і Аляксей Пяткевіч («Скандынаўская»)
  • Ала Петрушкевіч («У полі дзікім і апусцелым…»)

Гродзенскае літаратурнае аб’яднанне «Надзея»:

  • Святлана Глямбоцкая («Что из того, что стих в душе кипит » на рускай мове)
  • Наталля Озерава («Напілося сонца са крыніц сцюдзёных…»)
  • Лілія Шалешка («Зімовая дарога»)
  • Наталля Чакліна-Гарбачова (свае ўласныя вершы з кнігі «Вянок санетаў»)

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

  • Алеся Саўчук («Зорка Венера ўзышла над зямлёю…» – на балгарскай мове)
  • Кацярына Багдановіч («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…» – на англійскай мове)

Гродзенскі дзяржаўны драматычны тэатр

  • Таццяна Саўко («Агата»)

Ні адно музейнае мерапрыемства не абыходзіцца без песень. Упершыню ў гасцях – кіраўнік народнага клуба творчай інтэлігенцыі «Грані», паэт, музыкант, выканаўца аўтарскіх песень  Аляксандр Закрэўскі. Песні на словы Максіма Багдановіча «Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі…», «Прывет табе, жыццё на волі!.. », «Кінь вечны плач свой аб старонцы!.. » у выкананні Аляксандра Міхайлавіча прагучалі так натхнёна і непаўторна, што мы ўсе разам адчувалі прысутнасць самога Паэта.

У 2016 г. калектыў гродзенскай вэб-студыі «ІКВАДАРТ» падараваў сайт музею Максіма Багдановіча. Гэты сацыяльна-рэкламны праект стаў іх асабістым унёскам у развіццё беларускай культуры і літаратуры. Гэта «вузенькая сцяжынка» стала ў бязмежнай інтэрнэт-прасторы «шырокай дарогай», па якой дзень за днём прыходзяць наведвальнікі на наш сайт, а затым і ў музей Песняра. Супрацоўнікі вэб-студыі з задавальненнем прынялі ўдзел у «Снежаньскіх чытаннях» і даказалі ўсім, што іх захапленні і таленты выходзяць за межы стварэння сайтаў. Менеджэр вэб-студыі Арцём Фількевіч выканаў музычную кампазіцыю на твор Максіма Багдановіча «Скандынаўская песня».

Падчас літаратурна-музычнага мерапрыемства госці і ўдзельнікі прагледзелі віртуальны тур па экспазіцыі музея, 

https://bagdanovichmuseum.by/tour/

які, дарэчы, кожны жадаючы зможа заўсёды ўбачыць на нашым сайце. Стваральнік віртуальнага тура Іван Цыркуновіч разам з супругай Аленай былі сёння разам з намі, а ў душы – з Зоркай паэзіі Максіма Багдановіча.

На памяць аб «Снежаньскіх чытаннях» супрацоўнікі музея падаравалі гасцям 3-D «паштоўкі-васілінкі» з выявай любімай кветкі Максіма Багдановіча.

Спадзяёмся, што кропельку цеплыні, натхнення, узрушанасці і паэтычнай прыгажосці кожны з прысутных узяў з сабой. Няхай назаўжды кожнаму з нас на расцвіўшым зорным небе свеціць самая яркая зорка – Зорка паэзіі Максіма Багдановіча.

Аўтар, арганізатар і вядучы – Алена Рапінчук

Дызайн паштовак і каардынатар – Анастасія Грушэўская

Прэзентацыя і музычнае суправаджэнне – Кацярына Багдановіч

Фота – Сцяпан Кічук, Іван Цыркуновіч, Таццяна Гаўрылава

Відэаздымка – Сяргей Шывілька

Прапаноўваем паглядзець:

Artкод. Літаратурны вечар у музеі Максіма Багдановіча.

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар