Уваходныя білеты

    • Для дарослых 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 20 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 1 руб.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 5,00–8,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 9,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 8,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

«Венская» мэбля

«Венскай» называюць мэблю з гнутай пад парай букавай драўніны. Вынайшаў гэтую тэхналогію ў сярэдзіне XIX ст. венскі майстар Міхаэль Танэ. Венскае крэсла складаецца з дзвюх дуг для спінкі, аб’яднанай з заднімі ножкамі, круга для сядзення і пярэдніх ножак. На мяжы XIX-XX стст. фабрыка па вытворчасці драўляных венскіх крэслаў размяшчалася на тэрыторыі Польшчы, якая ў той час уваходзіла ў склад Расійскай Імперыі.

Трываласць венскага крэсла была аднойчы прадэманстравана арыгінальным рэкламным спосабам: венскае крэсла скінулі з Эйфелевай вежы і, зваліўшыся на брук, яно не разбілася, а проста адскочыла ўбок. Ні адно драўлянае крэсла тых часоў не вытрымала б такога выпрабавання. Фірма «Браты Танэ», якая атрымала ў 1856 г. прывілей на вытворчасць гнутай мэблі, не мела канкурэнцыі ні ў адной краіне. Да пачатку XX ст. гнутую венскую драўляную мэблю выпускалі ўжо 60 прадпрыемстваў, з іх 16 прадпрыемстваў знаходзілася ў Расійскай Імперыі.

У тыя часы амаль усе грамадскія ўстановы і папулярныя салоны былі абсталяваны драўлянымі венскімі крэсламі: рэстараны, кабарэ, кіназалы, кафэ і тэатры, залы Дзяржаўнай Думы, канторы, навучальныя ўстановы і нават вагоны-рэстараны. Менавіта дзякуючы сваёй папулярнасці мадэль венскага крэсла №14 трапіла ў творы мастацтва: на карціны Пікасо, Далі, Тулуз-Латрэка, Кустодзіева, Рэпіна, а ў фільмах з Чарлі Чапліным крэсла нават удзельнічае ў бойках.

Убачыць легендарныя крэслы ў нашым горадзе можна ў экспазіцыі Музея Максіма Багдановіча.

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар