14 красавіка 2021 года ў Прэс-цэнтры вытворча-выдавецкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дом прэсы» ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя «Музеі і моладзь. Паспяховасць культурнай інстытуцыі і сацыальнага ўзаемадзеяння ў Беларусі». Мерапрыемства было прысвечана 130-годдзю з Дня нараджэння Максіма Багдановіча і 40-годдзю Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел: загадчык філіяла «Літаратурны музей Максіма Багдановіча» ўстановы культуры «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» Міхаіл Аляксандравіч Бараноўскі, вядучы навуковы супрацоўнік філіяла «Літаратурны музей Максіма Багдановіча» Ірына Вітальеўна Мышкавец, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Анатольевіч Шніп, прадстаўнікі вядучых рэспубліканскіх друкаваных і электронных СМІ.
У анлайн-фармаце мерапрыемства на платформе ZOOM удзельнічалі навуковы супрацоўнік Дома-музея Максіма Багдановіча філіяла «Цэнтр беларускай культуры. Музей Максіма Багдановіча» Муніцыпальнай установы культуры «Музей гісторыі г.Яраслаўля» Елізавета Андрэеўна Рабініна, загадчык літаратурнага аддзела (Музей Максіма Багдановіча) установы культуры «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» Алена Іосіфаўна Рапінчук.