Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

16 мая 2019 г. у Музеі Максіма Багдановіча адбылося тэатралізаванае мерапрыемства «І ўспомніў я час…», прымеркаванае да Міжнароднага дня музеяў.

У гэты травеньскі дзень наведвальнікі музея больш за паўтары гадзіны разам з супрацоўнікамі і арганізатарамі вандравалі па незвычайным маршруце «Тэатр, музыка і паэзія».

Першая частка мерапрыемства пачалася з успамінаў пра далёкія 1892-1896 гг., калі ў г.Гродна пражывала сям’я Багдановічаў. Менавіта тут, на крутых берагах Нёмана, гуляючы разам з бацькамі, будучы паэт Максім Багдановіч пяцігадовым хлопчыкам убачыў усё хараство беларускай прыроды, бяздонны блакіт роднага неба і кветку радзімы - васілёк.

Супрацоўнік музея ад імя Марыі Апанасаўны Багдановіч (маці паэта) пазнаёміў наведвальнікаў з інтэр’ерам кватэры сям’і Багдановічаў, распавёў пра цікавыя падрабязнасці аб адносінах у сям’і і жыцці ў Гродне, пра асаблівасці выхавання дзяцей, пра працоўную і творчую дзейнасць Адама Багдановіча (бацькі паэта). Гаспадыня кватэры пачаставала ўсіх гасцей зёлкавай гарбатай з мяты і шалфея.

 

Другая, паэтычна-музычная, частка мерапрыемства прайшла пад дэвізам «Калі мы памятаем – мы жывём!»

 

У кожнага з нас ёсць свае ўспаміны або думкі аб падзеях мінулага, але толькі яны – творчыя і таленавітыя асобы – здольны ператварыць гэтыя ўспаміны ў вершаваныя радкі!

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: паэтэса, празаік, перакладчык, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Антонаўна Кебіч, паэт, ганаровы член Саюза пісьменнікаў Браніслаў Іосіфавіч Ермашкевіч.

Сваімі вершамі і ўспамінамі парадавалі гасцей прадстаўнікі гродзенскага літаратурнага аб’яднання «Надзея»: паэтэса і кіраўнік аб’яднання Святлана Валянцінаўна Глямбоцкая, паэтэса, празаік, выдатнік асветы СССР Наталля Васільеўна Чакліна-Гарбачова, паэтэса, перакладчыца Алена Георгіеўна Чэпукене, паэтэса, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Людміла Мілоста, паэтэса Наталля Васільеўна Озерава.

Музыка, як і вершы, гэта тое, што дапамагае нам аднавіць у памяці самыя пяшчотныя і яскравыя моманты жыцця. Узнёслы настрой усім гасцям падаравалі Руслан Бекяшоў (вакал) і Павел Кавальчук (гітара), у выкананні якіх прагучала музычная кампазіцыя «Запяі мне песню…».

 Душы гасцей мерапрыемства «І ўспомніў я час!» былі сагрэты яскравым выступленнем маладога і таленавітага музыканта Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа – Кацярыны Беленя (гітара). Выкладчык – Уладзімір Іванавіч Захараў.

Цёплыя і шчырыя словы падзякі арганізатарам мерапрыемства прагучалі ад ганаровых гасцей, прадстаўнікоў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў: Тамары Мікалаеўны Істомінай (намесніка старшыні арганізацыі), Марыі Аляксандраўны Станіславіч (старшыні камісіі па культурна-масавай рабоце і сувязям са СМІ ), Марыі Афанасьеўны Бодак (адказнага сакратара арганізацыі).

Шчыры дзякуй усім удзелькам і гасцям мерапрыемства!

Фота Сцяпана Кічука і Марыі Станіславіч.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар