Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 50 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 1 руб. 20 кап.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 7,00–10,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 12,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 15,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 10,00 - 15,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 10 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

«Ёсць паэты, якія пішуць творы, каб потым з іх выдаць выбранае, але ёсць і паэты, што пішуць толькі выбранае. Да такіх і належыць Максім Багдановіч».

М.Танк

 

16 снежня 2021 г. у Новым замку адбылося мерапрыемства «Я хацеў бы спаткацца з Вамі…», прымеркаванае да 130-годдзя з дня нараджэння самага маладога класіка беларускай паэзіі Максіма Багдановіча.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі гродзенскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», студэнты і выкладчыкі УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы», вучні ДУА «Гімназія № 4 г.Гродна», настаўнікі ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 імя Ю.В.Семянякі г.Гродна», навучэнцы УА «Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж» і УА «Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў», гродзенскае літаратурнае аб’яднанне «Надзея».

Творы М.Багдановіча глыбока кранаюць сэрца, і ў памяці назаўсёды застаецца кожны вершаваны радок, як на першым спатканні з дарагім чалавекам, калі потым помніцца ўсё – кожнае імгненне... кожны крок... кожнае слова.

«Паэтычнае пасланне М.Багдановіча», шэдэўр філасофскай лірыкі, – верш «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы... » прагучаў у выкананні дырэктара УК «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» Юрыя Віктаравіча Кітуркі.

Народна-песенныя традыцыі нашых продкаў госці мерапрыемства згадалі разам з удзельнікамі фальклорнага ансамбля «Кужаль» УА «Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў». Кіраўнік ансамбля – Наталля Антонаўна Вікунья-Аррыетта.

Падарожжа па вуліцах і памятных мясцінах Гродна канца ХІХ – пачатку ХХ стст., горада, у якім былі пракладзены першыя жыццёвыя сцежкі Максіма Багдановіча, усе прысутныя здзейснілі разам са студэнтам філалагічнага факультэта спецыяльнасці «беларуская філалогія» ГрДУ імя Я.Купалы Сямёнам Саладоўнікавым, які прачытаў урывак з успамінаў «Старое Гродна» мемуарысткі Зоські Верас (Людвікі Антонаўны Сівіцкай-Войцік), а на слайдах прэзентацыі можна было ўбачыць краявіды тагачаснага горада.

Гармонію і прыгажосць вершаваных радкоў Максіма Багдановіча перадалі слухачам старшыня гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Антонаўна Кебіч (верш «Перад паводкай»), літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, дацэнт ГрДУ імя Я.Купалы Аліна Эдмундаўна Сабуць (верш «Як толькі закрыю я вочы, стамлёныя...») і вядучы спецыяліст гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніна Паўлаўна Домань (верш «Слуцкія ткачыхі»).

Вершы Максіма Багдановіча адрасаваныя ўсім, хто шукае рамантыку і маладосць, гармонію і прыгажосць, пранікнёна прачыталі студэнты філалагічнага факультэта спецыяльнасці «беларуская філалогія» ГрДУ імя Я.Купалы:

«Цемень» – Захарэўская Валерыя

«Прынадна вочы ззяюць да мяне...» – Янкелайць Ангеліна

«Ой, лясы-бары ды лугі-разлогі!..» – Магер Анастасія

«Мне снілася» – Салейка Вікторыя

«Ізноў пабачыў я сялібы…» – Саўко Кацярына

«Мне доўгае расстанне з Вамі...» – Саладоўнікаў Сямён

Верш «Агата» бліскуча прагучаў у выкананні студэнткі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму спецыяльнасці «турызм і гасціннасць» ГрДУ імя Я.Купалы Вялічкі Яны, а міні-інсцэніроўку ўрыўка з апавядання М.Багдановіча «Апокрыф» падрыхтавалі студэнты таго ж факультэта Алыцкі Ігнат, Смолік Уладзіслаў, Ханевіч Павел і Каліноўскі Дзмітрый. Курыравала падрыхтоўку студэнтаў старшы выкладчык кафедры турызму і культурнай спадчыны Святлана Віктараўна Чувак.

У юбілейнай імпрэзе прынялі ўдзел вучні 7 «О» класа ДУА «Гімназія № 4 г.Гродна»: Рапінчук Яўген дэкламаваў урывак з дэбютнага апавядання М.Багдановіча «Музыка», адзін з самых музычных вершаў паэта «Маёвую песню» («Па-над белым пухам вішняў... ») прачытаў Джангіраў Міхаіл.

Дзяшук Дар’я, студэнтка філалагічнага факультэта спецыяльнасці «беларуская філалогія» ГрДУ імя Я.Купалы прачытала верш «Роднае слова» Дануты Бічэль-Загнетавай – паэтэсы, стваральніцы Музея Максіма Багдановіча. Музей, дарэчы, у маі 2021 г. адсвяткаваў 35-гадовы юбілей з дня адкрыцця.

«Дзіўная загадкавасць», замалёўка пра Максіма Багдановіча, прагучала ў выкананні аўтара – Ірыны Аркадзьеўны Салата (гродзенскае літаратурнае аб’яднанне «Надзея»).

Эпіграфам да аднаго з сваіх вершаў Максім Багдановіч узяў радкі з вядомага французскага паэта Поля Верлена «музыка перша за ўсё…». На мерапрыемстве «Я хацеў бы спаткацца з Вамі…» прагучалі музычныя творы беларускіх і замежных кампазітараў у цудоўным выкананні гітарыстаў: Кацярыны Бялені і Аліцыі Харэвіч (УА «Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж», клас выкладчыка Уладзіміра Іванавіча Захарава), Максіма Ляўковіча і Ангеліны Сяліцкай (факультэт мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Я.Купалы, клас дацэнта Уладзіміра Іванавіча Захарава).

Цёплыя водгукі ў сэрцах гасцей мерапрыемства сваім пранікнёным выступленнем падараваў струнны квартэт ДУА «Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж» у складзе: Паздняковай Кацярыны, Грыбавай Паліны, Запаснік Яны, Дзюрдзь Дар’і (загадчык аддзялення цыклавой камісіі «Струнныя смычковыя інструменты» Рэната Іванаўна Серафіновіч).

Беларусь – гэта край, у якім надзвычай чароўная прырода і асабліва блакітнае неба. Усе прысутныя ўпэўніліся ў гэтым, калі прагучала песня «Не бывае неба лепшага» (муз. А.Атрашкевіч, сл. В.Жуковіча) у непаўторным выкананні Анастасіі Міхайлаўны Оксцін (настаўнік харавых дысцыплін ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 імя Ю.В.Семянякі г.Гродна») і канцэртмайстра Вольгі Раманаўны Федзюк (настаўнік фартэпіяна ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 імя Ю.В.Семянякі г.Гродна»).

Безумоўна, на мерапрыемстве прагучалі песні на вершы Максіма Багдановіча. Шэдэўр лірыкі кахання, пранізаны шчырасцю, пяшчотай і асаблівай цеплынёй раманс «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» выканала Лейко Аляксандра (студэнтка філалагічнага факультэта спецыяльнасці «беларуская філалогія» ГрДУ імя Я.Купалы).

Песня «Лявоніха» (сл. М.Багдановіча), якая стала адной з візітных картак нашай краіны, прагучала ў выкананні Дудзінскай Анастасіі (студэнткі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму спецыяльнасці «турызм і гасціннасць» ГрДУ імя Я.Купалы).

На мерапрыемстве «Я хацеў бы спаткацца з Вамі…» былі ўзнагароджаны пераможцы абласнога літаратурнага конкурсу інтэрнэт-праектаў «Я не самотны». Арганізатарамі конкурсу, які быў падрыхтаваны і праведзены з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння М.Багдановіча, выступілі прадстаўнікі гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Конкурс быў праведзены па трох намінацыях: «Публікацыя на сайце», «Апублікаваны відэаролік», «Пост у сацыяльны сетках». У кожнай намінацыі былі вызначаны па тры прызавыя месцы. Дыпломамі і памятнымі падарункамі пераможцаў конкурсу ўзнагародзілі старшыня гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Кебіч Людміла Антонаўна і аўтар ідэі конкурсу, намеснік старшыні Радзівончык Дзмітрый Мікалаевіч.

Няхай заўсёды яркае сонейка паэзіі Максіма Багдановіча свеціць вякамі, свеціць нязгасна і сагравае пяшчотнай і цеплынёй сэрцы нашчадкаў паэта, які...«хацеў бы спаткацца з вамі...» і ...спаткаўся.

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар