Пенсіянеры ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Гродна» разам са спецыялістам па сацыяльнай рабоце Барташэвіч А.В. сталі ўдзельнікамі тэатралізаванай экскурсіі «Марыя Апанасаўна запрашае».
Як вядома, сям’я Багдановічаў жыла ў Гродне з 1892 па 1896 гг.
Гасцей сустрэла Марыя Апанасаўна – маці Максіма Багдановіча. Гаспадыня паказала сямейны фотаальбом, расказала пра сваё дзяцінства і вучобу, пра працоўную і творчую дзейнасць Адама Багдановіча (бацькі паэта) і выхаванне дзяцей у сям’і, а таксама пазнаёміла ўсіх з інтэр’ерам кватэры, якую Багдановічы здымалі на 1-м паверсе ў доме Агульнікава. З задавальненнем усе разам згулялі ў фанты і пачаставаліся смачнай зёлкавай гарбатай.