Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

У Музеі Максіма Багдановіча адкрылася выстаўка «Яшчэ раз пра вечнае» да 105-годдзя з дня нараджэння Я.Брыля.

Янка (Іван Антонавіч) Брыль (04.08.1917 – 25.07.2006) – народны пісьменнік БССР.

Уся творчасць яго прасякнута глыбокім, чыстым пачуццём да сваёй радзімы. Шчырае, сумленнае служэнне роднай зямлі, роднаму народу было галоўнай мэтай і сэнсам яго жыцця. У 1946 г. выйшла з друку першая кніга Я.Брыля пад назвай «Апавяданні». Мастацкі летапіс улюблёнага пісьменнікам Наднямоння працягваюць яго другі зборнік «Нёманскія казакі» (1947), а таксама аповесці «Сірочы хлеб», працу над якой ён пачаў яшчэ да вайны, «У Забалоцці днее» (1950, Дзяржаўная прэмія СССР 1952) і «На Быстранцы» (1955). Ужо першыя творы вылучылі Я.Брыля як арыгінальнага майстра лірыка-псіхалагічнай прозы, добрага знаўцу народнай мовы.

Унікальнай у сусветнай літаратуры стала створаная Я.Брылём разам з А.Адамовічам і У.Калеснікам  экспануемая на выстаўцы дакументальная аповесць «Я з вогненай вёскі…» (1975) – жудасныя ўспаміны ўцалелых жыхароў спаленых вёсак Беларусі, жорсткая, няўмольная, крывавая праўда пра вайну. Яркай адметнасцю вылучаюцца такія выдатныя аповесці Я.Брыля, як «Ніжнія Байдуны» (1975) і «Золак, убачаны здалёк» (1978) – творы глыбінна нацыянальныя, у якіх яскрава выяўляюцца маральныя якасці, высакароднасць і прыродная мудрасць беларусаў.

Творы Я.Брыля перакладаліся на многія мовы свету. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены кнігі: на польскай мове «Bajdy dolne» («Ніжнія Байдуны», Лодзь, 1979), на англійскай мове «First snow» («Першы снег», Масква, 1981) з дароўнымі надпісамі Я.Брыля.

На выстаўцы экспануюцца фотаздымкі Я.Брыля разам з вядомымі беларускімі літаратарамі А.Мальдзісам, А.Пяткевічам, Д.Бічэль, паштоўка Я.Брыля да А.Вашкевіча, ліст Я.Брыля да Д.Бічэль, грампласцінка з запісам песні «Священная война» ў канверце з віншаваннем ветэрана Вялікай Айчыннай вайны І.А.Брыля.

Шчыра запрашаем!

Уваходны квіток на часовую выстаўку – 10 кап.

Музей працуе з 10.00 да 18.00 (выхадны – панядзелак).

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар