Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Халодная, ясная ноч…

Звонка хрумчыць сняжком,

Ідучы мне насустрач, дзяўчына.

«Як Вас завуць?» – пытаюся я.

<Сягоння ж усе гадаюць>.

І яна няголасна кажа:

«Аня».

М.Багдановіч

 

Кожны чалавек – гэта цэлы свет. І каб з гэтым светам пазнаёміцца, трэба задаць зусім простае пытанне: «Як Вас завуць?» З гэтага пытання можа пачацца шчырае сяброўства або вялікае каханне. Імя – першы падарунак, які чалавек атрымлівае ў жыцці, і многія людзі вераць, што яно ўплывае на характар і лёс чалавека.

А ці ведаеце вы, што…

  • Імёнамі (жаночымі і мужчынскімі) называюць стыхійныя бедствы, напрыклад, тайфуны. Аднак адно імя выключана са спісаў імёнаў для тайфунаў і іншых стыхійных бедстваў. Гэта імя прынцэсы Дыяны.
  • Моду на імя Ларыса ўвёў А.М. Астроўскі. Гэтае імя было модным у Расіі двойчы: адразу пасля выхаду спектакля па п’есе Астроўскага «Бесприданница», дзе ролю Ларысы выконвала В.Камісаржэўская, і другі раз, калі выйшаў на экраны ў 1936 годзе кінафільм па гэтай жа пъесе. На 100 дзяўчынак імя Ларыса давалася 15-ці з іх.
  • Знакаміты мастак Пабла Пікаса вядомы ўсім. Але не ўсе ведаюць поўны набор яго імя і прозвішча: Пабла Дыега Хазэ Францыска дэ Паула Хуан Непамукена Крыспін Крыспіяна дэ ла Сантысіма Трынідад Руіз і Пікасо. Усяго ў ягоным імені і прозвішчы 93 літары.
  • Індзеец племені квакіутль, беручы грошы ў доўг, можа пакінуць у заклад сваё імя. Пакуль ён не верне доўг, да яго ніхто не звяртаецца па імені.
  • У Старажытным Рыме існавала традыцыя даваць асабістае імя толькі чатыром старэйшым сынам, а астатнім у якасці асабістага імя маглі служыць парадкавыя лічэбнікі: Quintus (пяты), Sextus (шосты), Septimus (сёмы) і гэтак далей. З часам гэтыя імёны сталі агульнаўжывальнымі.
  • Тры самыя папулярныя імёны ў нованароджаных беларускіх хлопчыкаў у 2020-м – Міхаіл, Максім і Марк. Самыя папулярныя імёны для нованароджаных дзяўчынак у 2020-м – Сафія, Аліса і Марыя. Цікава, што ў перыяд з 2000 да 2020 года хлопчыкаў часцей за ўсё называлі Максімам, Арцёмам і Мікітам, а дзяўчынак – Анастасіяй, Дар’яй, Марыяй.
  • Імя Максім з’явілася ў Старажытным Рыме. З лацінскай мовы «Максімус» перакладаецца як «самы вялікі, найвялікшы». З цягам часу ў кожнага народа з’явілася свая форма імя Максім: у Італіі – гэта Масіма, у Іспаніі – Максіма, у Нямеччыне – Максімільян, у Грэцыі – Максімас, і нават у японцаў ёсць свой Макісіму.

У вершах Максіма Багдановіча мы сустракаем даволі многа імёнаў. Найчасцей паэт ужывае імя Ганна: Аня, Анечка, Аніта. Узгадаем надзвычай арыгінальны, першы ва ўсходнеславянскай паэзіі «чацвярны акраверш» паэта:

Ах, как умеете Вы, Анна,

Не замечать, что я влюблен.

Но все же шлю я Вам не стон,

А возглас радостный: Осанна!

Не менш вядомым, у тым ліку і дзякуючы песні ў выкананні знакамітых «Песняроў», з’яўляецца імя Вераніка з аднайменнай паэмы Максіма Багдановіча:

Ізноў пабачыў я сялібы,
Дзе леты першыя прайшлі:
Там сцены мохам параслі,
Вясёлкай адлівалі шыбы.
Усе ў пылу. І стала мне
Так сумна, сумна ў цішыне.
Я ў сад пайшоў… Ўсё глуха, дзіка,
Усё травою зарасло.
Няма таго, што раньш было,
І толькі надпіс «Вэраніка»,
Па ліпе ўрэзаны ў кары,
Казаў вачам аб той пары.

А ці зможаце вы адгадаць іншыя імёны з вершаў паэта? Паспрабуйце разгадаць нашыя рэбусы!

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар