Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вышыванне - мастацтва ўпрыгожваць ўзорамі разнастайныя тканіны. На працягу стагоддзяў яно сведчыла аб працавітасці, гаспадарлівасці і стараннасці жанчыны, таму што гэта карпатлівая праца, якая патрабуе максімуму ўвагі, часу і цярпення. Вышыванай карцінай можна ўпрыгожыць дом, аплікацыяй з вышыўкай - дэкараваць вопратку, а вышываную бірульку або брошку - падарыць сябру.

   

У даўнейшыя часы з дапамогай вышывання людзі спадзяваліся абараніць дом і сям’ю ад бед. Сёння гэты працэс спрыяе адпачынку пасля працоўнага дня і дапамагае рэалізаваць творчыя памкненні.

Узоры вышыўкі можна ўбачыць і ў Музеі Максіма Багдановіча. Напрыклад, так выглядаюць васількі, вышытыя крыжыкам і гладдзю.

   

 

А пад такім парасонам, упрыгожаным двухбаковай вышыўкай, хаваліся ад сонца гараджанкі пачатку ХХ стагоддзя.

   

Сёння аматары вышывання з лёгкасцю могуць знайсці ў інтэрнэце схемы, якія дапамогуць увасобіць самыя разнастайныя ідэі – ад простых узораў да карцін сусветнай класікі. Такія схемы – не вынаходніцтва сучаснасці. Спецыяльныя альбомы з ўзорамі для вышыўкі сталі выходзіць пасля таго, як з'явілася кнігадрукаванне. Першы такі зборнік выдаў у Кёльне Пётр Квінтам у 1527 г.

У нашым музеі захоўваецца каталог “Метки для вышивокъ. 1я серія” акцыянернага таварыства “Дольфустъ-Мигъ и К” (DOLLFUS-MIEG & Compagnie, або DMC), у якім прапанаваны схемы для вышыўкі крыжам: асобныя і камбінаваныя літары рускага алфавіта для вышыўкі манаграм некалькімі шрыфтамі, арнамент, віньеткі з кветак са словамі “Дружба”, “На память” і “1907 – 1908”, выявы веласіпедыстаў, рыбакоў, паравоза, паветранага шара, карабля. Унізе кожнай старонкі надрукавана рэкамендацыя карыстацца для вышывання ніткамі DMC. Штамп на вокладцы сведчыць, што каталог быў набыты ў гродзенскай краме для рукадзелля, што знаходзілася на вуліцы Дамініканскай, 14 (сучасная вуліца Савецкая).  

А ці ведаеце вы, што:

1. У кітайскіх вышыўках 7-5 стст. да нашай эры, якія дайшлі да нашых часоў, выкарыстоўвалі не толькі шоўк-сырэц, залатыя і срэбныя ніткі, але і чалавечы волас.

2. Першыя іголкі вырабляліся з дрэва, рыбіных костак, шчаціння.

3. Адна з самых першых школ, дзе дзяўчат навучалі тэхнікам вышыўкі золатам і срэбрам, шоўкам і аксамітам, з'явілася ў Кіеве, у Андрэеўскім манастыры, дзякуючы княгіні Ганне, сястры вялікага князя Уладзіміра Манамаха.

4. Нягледзячы на тое, што вышыўку цяжка захаваць у добрым стане на працягу доўгага часу, вышыўкі Ксеніі Гадуновай (дачка рускага цара Барыса Гадунова), захаваліся з 1601 года, г.зн. цяпер ім больш за 400 гадоў!

5. Самая вялікая вышыўка крыжам, выкананая адным чалавекам - копія столі Сіксцінскай капэлы. Джаана Лапіаноўскі-Робертс вышывала яе на працягу 10 гадоў. Толькі распрацоўка схемы вышыўкі заняла 700 гадзін. Памер вышыўкі 203х90 см. Вышыўка занесена ў кнігу рэкордаў Гінеса.

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар