У Музеі Максіма Багдановіча з 28 лютага працуе выстаўка «Дзе кветы не вянуць, дзе вечна вясна…», прымеркаваная да 100-годдзя выдання “Батанічнага слоўніка” Зоські Верас.
Зоська Верас (Людвіка Антонаўна Сівіцкая (Войцік), 1892–1991) – беларуская пісьменніца, грамадска-культурная дзяячка, лексікограф, аўтар першага батанічнага слоўніка.
“Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік” быў выдадзены ў 1924 г. Складаецца з уласна чатырохмоўнага слоўніка, у якім назвы раслін пададзены на беларускай, польскай, рускай і лацінскай мовах (55. Валошка – Bławatek vel Chaber – Василёк – Centaurea Cyanus) і алфавітных даведнікаў на польскай, рускай і лацінскай мовах. У слоўніку занатаваны 424 беларускія назвы, якія адносяцца да 302 раслін. Назвы раслін падаюцца па алфавіце, кожная з іх мае свой парадкавы нумар.
На выстаўцы экспануюцца:
“Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік” (1992),
зборнік “Каласкі” (1985),
блакнот “Батанічны зельнік”, напісаны рукой Д. Бічэль-Загнетавай (1980-я),
копія аўтографа верша Д. Бічэль-Загнетавай “Зоська Верас” (1997),
часопісы “Пралескі” (1935, 1936), “Заранка” (1927),
фотаздымкі, на якіх Зоська Верас з роднымі і знаёмымі.
Запрашаем на выстаўку!
Кошт – 20 капеек!
Музей працуе з 10.00 да 18.00, панядзелак – выхадны.