У лютым 2019 года калектыў супрацоўнікаў Музея Максіма Багдановіча атрымаў ліст падзякі ад адміністрацыі УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» за плённую сумесную працу ў справе патрыятычнага выхавання моладзі.
На працягу дваццаці год больш за адзінаццаць тысяч студэнтаў-медыкаў у гасцінных залах музея пазнаёміліся з жыццём і творчасцю беларускага паэта Максіма Багдановіча.
Жадаем выкладчыкам і студэнтам ГрДМУ моцнага здароўя, творчых поспехаў, новых дасягненняў і адкрыццяў, спадзяемся, што наша шчырае сяброўства працягнецца надалей!