Уваходныя білеты

    • Для дарослых 4 руб.

    • Для навучэнцаў ССНУ 3 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 2 руб.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 10–15 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 20 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 30 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 15 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 25 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 8 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

У Музеі Максіма Багдановіча з 11 лютага працуе выстаўка “Я ўсё жыццё імкнуўся да святла”, прымеркаваная  дня нараджэння Адама Багдановіча.  

Адам Ягоравіч Багдановіч (20.03.1862, мяст. Халопенічы, Барысаўскі павет, Мінская губерня, цяпер Крупскі раён Мінскай вобласці – 16.04.1940, г. Яраслаўль) – беларускі этнограф, фалькларыст, мемуарыст, гісторык, мовазнавец.

Адам Ягоравіч Багдановіч, бацька вядомага беларускага паэта Максіма Багдановіча, быў выдатным этнографам, вывучаў беларускую культуру, фальклор і традыцыі, імкнуўся захаваць народную спадчыну для будучых пакаленняў. Яго даследаванні і публікацыі садзейнічалі развіццю этнаграфічнай навукі і прыцягнулі ўвагу да ўнікальнага культурнага багацця Беларусі.

З 1892 па 1896 год А. Я. Багдановіч працаваў у Гродзенскім аддзяленні Сялянскага пазямельнага банка і некаторы час узначальваў Гродзенскую публічную бібліятэку. У перыядычных выданнях “Минские губернские ведомости”, “Минский листок”, “Гродненские губернские ведомости”, “Нижегородский листок” былі надрукаваны яго артыкулы на этнаграфічную тэматыку. У 1920–1931 гадах А. Я. Багдановіч працаваў загадчыкам навуковай бібліятэкі Яраслаўскага дзяржаўнага музея.

На выстаўцы экспануюцца кнігі:

Н. Ватацы “Шлях паэта”,

“М. Горький и А. Богданович: дружба, рожденная на берегах Волги”,

А. Багдановіч “Пережитки древняго міросозерцанія у бълоруссовъ”,

А. Багдановіч “Страницы из жизни М. Горького”.

Таксама экспануецца дакументы і фотаздымкі: Пасведчанне аб шлюбе А. Я. Багдановіча і А. П. Волжынай, пасведчанне А. Багдановіча аб вучобе ў Халопеніцкім народным вучылішчы (1870-я гг.), фотаздымкі з фондаў музея, на якіх А. Багдановіч з М. Шчарбаковым, М. Горкім, А. Волжынай і інш.

Запрашаем на выстаўку!

Кошт – 20 капеек!

Музей працуе з 10.00 да 18.00, панядзелак – выхадны.

 

Графік работы музея

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар