16 траўня 2015 г. у Музеі М. Багдановіча адбылося літаратурна-музычнае мерапрыемства «Светлы ж след будзе вечна жывым…», прымеркаванае да Міжнароднага дня музеяў і Дня памяці М. Багдановіча.
Госці мелі ўнікальную магчымасць адчуць тагачасную атмасферу жыцця сям’і Багдановічаў у Гродне, акунуцца ў свет дзяцінства Максіма Багдановіча.
Вучні СШ №38 г. Гродна сталі ўдзельнікамі тэатралізаванай экскурсіі «Марыя Апанасаўна запрашае», а пасля музычнай паўзы прынялі ўзел у зборы 2-х макетаў Дома-музея М. Багдановіча ў Гродне.
Распрацоўшчыкам макета з’яўляецца інжынер Ігар Адасік, які стварыў макеты розных помнікаў гісторыі і архітэктуры.