Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 50 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 1 руб. 20 кап.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 7,00–10,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 12,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 15,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 10,00 - 15,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Загадкі і круцігалоўкі

23 красавіка споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка і мовазнаўцы Змітрака Бядулі.

Змітрок Бядуля (сапр. Самуіл Яфімавіч Плаўнік) нарадзіўся ў 1886 года ў вёсцы Пасадзец (цяпер Лагойскі раён  Мінскай вобласці). Вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе – хедары, а пасля яе заканчэння – у школе рабінаў. Ведаў іўрыт, ідыш, нямецкую, беларускую, рускую і польскую мовы.

Будучы пісьменнік шмат чытаў кніг, як з хатняй бібліятэкі свайго дзядулі, так і тыя, што выпісваў з іншых гарадоў.

У 1910 годзе ў газеце «Наша Ніва» з’явіўся яго твор на беларускай мове «Пяюць начлежнікі». У тым жа годзе Бядуля стаў карэспандэнтам «Нашай Нівы», а ў 1912 атрымаў запрашэнне пераехаць у Вільню на сталую працу. Рэдактарам «Нашай Нівы» ў той час быў Янка Купала, з якім пісьменнік сябраваў і які часта крытыкаваў яго за надзвычай мяккі характар: Змітрок Бядуля быў вельмі добрым і імкнуўся дапамагаць іншым.

У 1913 годзе ў Пецярбургу Змітрок Бядуля апублікаваў зборнік лірычных імпрэсій «Абразкі». Абpaзкi i лipычныя мiнiяцюpы Змiтpaкa Бядyлi жывыя і непаўторныя, перадюць настрой і стан чалавека, няcyць y caбe мaтывы шyкaння пpыгaжocцi робяць вялiкae ўpaжaннe вoбpaзнacцю.

У 1915 годзе Бядуля пераехаў у Мінск, працаваў у «Беларускім таварыстве дапамогі пацярпелым ад вайны». Сябраваў з Ядвігіным Ш., Вандай Лявіцкай, Аркадзем Смолічам, Уладзіславам Галубком. У 1916 годзе ў яго кватэры некаторы час жыў беларускі пісьменнік Максім Багдановіч.

У Мінску Змітрок Бядуля супрацоўнічаў з газетамі «Вольная Беларусь», «Беларускі шлях», «Беларусь», часопісам «Беларускае жыццё».

З 1920 года пісьменнік працаваў загадчыкам літаратурна-крытычнага аддзела газеты «Савецкая Беларусь», а адначасова з гэтым – рэдактарам дзіцячага часопіса «Зорка». У 1926 годзе Бядуля стаў першым рэдактарам краязнаўча-этнаграфічнага часопіса «Наш край». У тым жа годзе пачаў працаваць у Інстытуце беларускай культуры. Змітрок Бядуля належаў да розных літаратурных суполак і аб’яднанняў, у прыватнасці «Маладняк», «Узвышша», «Саюз пісьменнікаў СССР».

Змітрок Бядуля – аўтар зборнікаў «Пад ясным небам» (1922), «Паэмы» (1927), «Апавяданні» (1926), «Дэлегатка» (1928), «Незвычайныя гісторыі» (1931), аповесці «Салавей» (1927), па матывах якой быў пастаўлены балет «Салавей».

Падчас Другой сусветнай вайны Змітрок Бядуля быў вымушаны пакінуць Беларусь. У 1941 разам з сям’ёй ён з’ехаў на ўсход, але ў тым жа годзе (ва ўзросце пяцідзесяці пяці гадоў) памёр ад інфаркту ў цягніку, які эвакуіраваў сем’і беларускіх пісьменнікаў у Алма-Ату. Пахаваны беларускі пісьменнік быў у Казахстане.

У 2020 годзе Змітрок Бядуля быў перапахаваны ў Мінску.

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік)

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар