25 мая 2022 года спаўняецца 105 гадоў з дня смерці Максіма Багдановіча – самага маладога класіка беларускай паэзіі.
Вершы Максіма Багдановіча расказваюць нам аб шчасці кахання, горычы разлукі, тузе аб Радзіме, прыгажосці кожнага імгнення жыцця. Яны – пасланне паэта кожнаму з нас, зварот Максіма да нашых сэрцаў, думак і пачуццяў.
На працягу мая гэтага года наведвальнікі нашага музея таксама могуць пакінуць пасланне да Максіма Багдановіча – запісаць сваю думку пра паэта або зварот да яго і пакінуць у спецыяльнай скрыні.