Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 50 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 1 руб. 20 кап.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 7,00–10,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 12,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 15,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 10,00 - 15,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Батык часта выкарыстоўваецца ў дызайне адзення. Упрыгожаныя роспісам хустка або шалік падкрэсліваюць непаўторны стыль, а кашулі, спадніцы, сукенкі ў гэтай тэхніцы дазваляюць ствараць унікальны, адзіны ў сваім родзе вобраз, дапамагаюць адлюстроўваць  настрой і светапогляд свайго ўладальніка.

Роспіс па тканіне выкарыстоўваецца і ў інтэр'еры:  карціны, пано, настольныя сурвэткі, фіранкі ў тэхніцы бактык з’яўляюцца  не толькі элементамі вытанчанага індывідуальнага дызайну, але і ўнікальнымі мастацкімі творамі.

Тэхналогія зводзіцца да нанясення малюнка алоўкам ці фламастарам на нацягнутую на раму тканіну (шоўк або бавоўну), абвядзенне контуру рэзервуючым саставам, які не дае фарбе выйсці за межы пэўнай фігуры, а пасля высыхання контуру запаўнення яго фарбай. Затым тканіну трэба тэрмічна апрацаваць для замацавання фарбавальніка.

Большасць даследчыкаў лічаць, што радзімай батыка такі з'яўляецца востраў Ява (Інданезія), на якім гэтая тэхніка развівалася некалькі стагоддзяў і дасягнула найбольшага росквіту з тэхнічнага і мастацкага пункту гледжання. Мясцовыя майстры стваралі сапраўдныя творы мастацтва. Гэта магло займаць некалькі гадоў, таму першую вопратку з роспісам ў тэхніцы батык насілі выключна людзі арыстакратычнага паходжання, якія часам і самі распісвалі тканіну, рэалізуючы свае творчыя здольнасці. Інданезійцы ўкладвалі глыбокі сэнс у роспіс тканіны. Яны лічылі, што створаныя ўручную палотны валодаюць магічнай сілай, а сам працэс роспісу быў часткай рытуалаў пакланення багам.

Паступова батык пачаў «выходзіць з палацаў». Звычайныя людзі насілі яго ў святы, з распісаных тканін шылі вопратку для жаніха і нявесты. Батык апраналі на цырымоніі ў храмы. Некаторыя разнавіднасці прызначаліся выключна для жалобы і пахавання. Кожная інданезійская дзяўчына павінна была мець сукенку, распісаную ўручную.

Пасля таго, як у XVIII стагоддзі Інданезія стала галандскай калоніяй, батык стаў вядомы і ў Еўропе.

2 кастрычніка 2009 года батык быў занесены ў спіс шэдэўраў вуснай і духоўнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА. У тым жа годзе прэзідэнт Інданезіі выдаў указ аб абвяшчэнні 2 кастрычніка Нацыянальным днём батыка. У гэты дзень служачыя дзяржаўных устаноў, школьнікі і студэнты апранаюць вопратку з батыка. Гэта своеасаблівая даніна павагі нацыянальнай культуры.

Узоры батыка можна ўбачыць і ў нашым музеі. Пано «Васількі і рамонкі» і «Ружы» майстра Кацярыны Валабуевай упрыгожваюць інтэр’ер мемарыяльнага пакоя.

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар