Для дарослых 2 руб. 50 кап.
Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.
Cтудэнтаў ВНУ
Пенсіянераў
Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.
Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна
Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.
Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.
Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.
Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.
Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.
Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.
(да 7 чалавек)
Выстаўка (часовая) 20 кап.
(для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)
1891
Нарадзіўся М. Багдановіч ў Мінску 9 снежня 1891 г. у сям’і вядомага этнографа, фалькларыста, мовазнаўцы і педагога Адама Ягоравіча Багдановіча (1862–1940) і настаўніцы па адукацыі Марыі Апанасаўны Багдановіч (Мякота) (1869–1896).
1892
У 1892 г. сям’я Багдановічаў пераехала ў Гродна, дзе прайшло маленства і дзіцячыя гады будучага паэта. А. Я. Багдановіч працаваў у Гродне памочнікам бухгалтара ў Сялянскім пазямельным банку, супрацоўнічаў і друкаваўся ў газеце «Гродзенскія губернскія ведамасці», уваходзіў у склад членаў праўлення Гродзенскай публічнай бібліятэкі, выдаў у Гродне дзве кнігі «Пережитки древняго миросозерцания у белоруссов» і «Про панщину».
1895
Марыя Апанасаўна займалася выхаваннем дзяцей – Вадзіма, Максіма і Льва, цудоўна музыцыравала на піяніна, надрукавала ў «Гродзенскіх губернскіх ведамасцях» апавяданне «Накануне рождества».
Летам 1895 г. Марыя Апанасаўна з трыма хлопцамі адпачывала у роднай сястры – Стэфы Секяржыцкай ў Вяззі, пад Мінскам, каля Асіповіч, дзе ўпершыню дзеці пачулі жывую беларускую гаворку і пачалі ўжываць беларускія слоўцы.
Па вяртанні з Вяззя ў сям’і Багдановічаў нараджаецца доўгачаканая дачка Ніна, а месяцам пазней у Марыі Апанасаўны дактары выявілі хуткацечныя сухоты. Лячылі рознымі спосабамі, але нічога не дапамагло.
«Навошта мне доўга жыць, калі я была такой шчаслівай…» – апошнія словы Марыі Апанасаўны.
Яе не стала 4 кастрычніка 1896 г. ва ўзросце 27 гадоў.
1902
Праз некаторы час Адам Ягоравіч разам з асірацелымі дзецьмі паедзе ў Ніжні Ноўгарад.
У 1902 г. Максім паступіў ў Ніжагародскую мужчынскую гімназію, а летам 1908 г. Багдановічы, з прычыны змены месца службы бацькі, пераехалі ў Яраслаўль.
Ва ўзросце 10–11 гадоў Максім пачаў пісаць вершы на беларускай мове.
Літаратурны дэбют М. Багдановіча адбыўся ў 1907 г.: газета «Наша Ніва» надрукавала яго алегарычнае апавяданне «Музыка».
1911
Скончыўшы гімназію, у 1911 г. Максім Багдановіч наведваў Вільню і фальварак Ракуцёўшчына, пазнаёміўся з дзеячамі беларускага нацыянальнага Адраджэння – Антонам і Іванам Луцкевічамі, Вацлавам Ластоўскім і Браніславам Эпімах-Шыпілам.
1913
У 1913 г. пры дапамозе нашаніўскіх творцаў і грашовай падтрымкі Магдалены Радзівіл выйшаў зборнік М. Багдановіча «Вянок» – адзінае прыжыццёвае выданне паэта.
1917
У 1916 г. М. Багдановіч скончыў Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй ў Яраслаўлі.
Летам 1916 г. пераехаў у Мінск, шмат працаваў у Мінскім губернскім харчовым камітэце і Беларускім камітэце дапамогі пацярпелым ад вайны, а вольны час прысвячаў літаратурнай дзейнасці.
У лютым 1917 г., хворы, ён паехаў у Ялту, а 25 мая таго ж года памёр у адзіноце.
Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, публіцыст, перакладчык.
Паэтычны талент М. Багдановіча раскрыўся ў пейзажнай лірыцы, у творах сацыяльна-грамадскага зместу, у філасофскіх мініяцюрах на тэму жыцця і смерці, у творах на гістарычную і гарадскую тэмы.
Аднак самай яркай старонкай у нашай літаратуры стала яго лірыка пра каханне. У зборніку «Вянок» ёсць нізка вершаў пад назваю «Мадонны», у яго ўваходзяць дзве невялікія паэмы «У вёсцы» і «Вераніка», прысвечаныя Ганне Рафаілаўне Какуевай. Ёй прысвечаны і вершы: «Учора шчасце толькі глянула нясмела», трыялет «Мне доўгае растанне з Вамі…», «Четверной акростих» і інш.
М. Багдановіч упершыню ў беларускай літаратуры пачаў складаць вершы так званых малых формаў: санеты («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»), актавы («Як моцны рэактыў, каторы выклікае…»), рандо («Узор прыгожы пекных зор…»), трыялеты («Калісь глядзеў на сонца я…»), тэрцыны («Ёсць чары ў забытым, старадаўным…»).
Паэт перакладаў на беларускую мову творы Авідзія, Гарацыя, французскага паэта Поля Верлена. Акрамя таго, стаў выдатным літаратурным крытыкам, што знайшло адлюстраванне ў артыкулах «Глыбы і слаі», «За сто гадоў», «Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да ХVІ ст.».