Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Адукацыя

Тэматычныя заняткі

  • Працягласць

    45 хвілін

  • Група

    да 25 чалавек

  • Кошт

    12 руб.

  • Тэматычны занятак

    Максімаў домік у Гродне

    Музейны занятак для дашкольнікаў, вучняў 1–4 класаў уяўляе сабою вандроўку ў мінулае, у тыя часы, калі ў Гродне пражывала сям’я Багдановічаў.

    У пачатку занятка дзеці знаёмяцца з домам (на прыкладзе макета), у якім жыў Максім Багдановіч са сваімі роднымі з 1892 па 1896 гг.

    Акцэнтуецца ўвага вучняў на значэнні словаў: макет, мансарда, аканіцы.

    Вучні даведваюцца аб дзяцінстве будучага паэта, знаёмяцца з першым фотаздымкам Максіма і яго мамы, сямейным фотаздымкам Багдановічаў, асабістымі рэчамі Максіма Багдановіча: рамачкай для фотаздымкаў, срэбранай гарбатнай лыжкай, адзіным прыжыццёвым выданнем зборніка паэта «Вянок». Знаёмяцца з вершамі М.Багдановіча «Вадзянік», «Лясун», а таксама з элементамі інтэр’еру і прадметамі побыту канца ХІХ ст., прымаюць удзел у гульні «Старадаўнія і новыя рэчы».

    • Працягласць

      45 хвілін

    • Група

      да 25 чалавек

    • Кошт

      12 руб.

  • Тэматычны занятак

    Старая кватэра

    Музейны занятак для вучняў 5–6 класаў.

    Падчас занятка на прыкладзе старадаўніх паштовак дзеці знаёмяцца з помнікамі архітэктуры і прыгожымі краявідамі Гродна ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст.

    На прыкладзе лістоў Адама Ягоравіча Багдановіча да сваёй жонкі Марыі Апанасаўны Багдановіч вучням распавядаецца пра першыя ўражанні Адама Ягоравіча ад наведвання Гродна, пра тое, што сям’я Багдановічаў пераехала з Мінска ў Гродна, дзе прайшло дзяцінства Максіма Багдановіча. Школьнікі убачаць канверт, адрасаваны Марыі Багдановіч і прачытаюць дакладны адрас кватэры Багдановічаў у Гродне.

    Падчас агляду мемарыяльных пакояў вучні пазнаёмяцца з прадметамі інтэр’еру і побыту канца ХІХ – пачатку ХХ стст. і даведаюцца, як і калі ўзніклі кніжныя шафы, камоды, абедзенныя сталы, гарбатныя столікі, буфеты для посуду, даведаюцца пра прызначэнне шырмаў, убачаць музычны інструмент – фісгармонію, калыску і дзіцячыя цацкі.

    Падчас занятка праводзіцца гульня «Ці добра ты ведаеш прадметы нашых продкаў», у канцы занятка – «Забудуй кватэру Багдановічаў адпаведнымі прадметамі інтэр’еру».

    • Працягласць

      45 хвілін

    • Група

      да 25 чалавек

    • Кошт

      12 руб.

  • Тэматычны занятак

    Вакол самавара

    Музейны занятак для дзяцей дашкольнага ўзросту і вучняў 1–3 класаў праводзіцца ў старадаўнім інтэр’еры канца ХІХ – пачатку ХХ стст.

    Падчас занятка гаспадыня кватэры – Марыя Апанасаўна Багдановіч, маці паэта, прымае гасцей і вядзе расповед пра дзяцінства Максіма Багдановіча ў Гродне.

    Дашкольнікі даведваюцца пра інтэр’ер самага вялікага пакоя ў кватэры Багдановічаў – гасцёўні. Убачаць прыгожы абедзенны стол, крэслы, буфет для посуду, напольны гадзіннік, печ, а таксама прадметы побыту канца ХІХ – пачатку ХХ стст: самавары, філіжанкі, сподкі, заварачныя чайнікі, цукарніцы, шчыпцы для цукру і інш., даведаюцца пра тое, як можна прыгатаваць зёлкавую гарбату.

    Дзеці таксама пазнаёмяцца з інтэр’ерам дзіцячага і жаночага пакояў, працоўнага кабінета, згуляюць у цікавыя гульні, адгадаюць загадкі, атрымаюць пачастункі.

    • Працягласць

      45 хвілін

    • Група

      да 25 чалавек

    • Кошт

      12 руб.

  • Тэматычны занятак

    Тэматычны занятак з майстар-класам “Кветка Радзімы – васілёк”

    Занятак з майстар-класам распрацаваны для вучняў 1-4 класаў. 

    Тэарэтычная частка – мультымедыйная прэзентацыя і гульня, практычная частка – майстар-клас па вырабу паштоўкі з фаамірану. 

    Вучні даведаюцца пра тое, што менавіта дзякуючы Максіму Багдановічу кветкай-сімвалам Беларусі стала кветка “васілёк”, пазнаёмяцца з вершамі паэта “Слуцкія ткачыхі” і “На чужыне”, таксама даведаюцца, як назва гэтай кветкі гучыць на розных мовах (лацінскай, рускай, беларускай, польскай), якога колеру бываюць васількі, якую ролю адыгрываюць кветкі ў нашым жыцці.

    На занятку дзеці пазнаёмяцца з паняццем “гербарый”, згуляюць у гульню “Назвы кветак, ягад і раслін на рускай і беларускай мовах”.

    Падчас майстар-класа навуковы супрацоўнік раскажа вучням пра штучны матэрыял – фааміран, яго ўласцівасці, для чаго ён выкарыстоўваецца. Кожны вучань атрымае загатоўкі кветкі з фаамірану блакітнага колеру, сцябла і лісцікаў – зялёнага колеру, папяровую аснову паштоўкі з фігурнай рамкай. Вучні самастойна з загатовак складваюць кветку і прыклейваюць яе на аснову паштоўкі. Зробленую сваімі рукамі паштоўку дзеці забіраюць з сабой у падарунак.

    • Працягласць

      45 хвілін

    • Група

      да 25 чалавек

    • Кошт

      20,00 руб.

Лекцыі

  • Працягласць

    45 хвілін

  • Група

    да 25 чалавек

  • Кошт

    20,00 руб.

  • Лекцыя

    Жанчыны ў жыцці і творчасці М. Багдановіча

    Лекцыя знаёміць з асобамі тых жанчын, якія найбольш паўплывалі на жыццё і творчасць выдатнага беларускага паэта Максіма Багдановіча.

    Галоўны акцэнт зроблены на асобе маці паэта – Марыі Апанасаўне, вобраз якой вечна жыў у сэрцы Максіма, менавіта як вобраз радзімы.

    Раскрываецца таксама ўплыў на станаўленне асобы Максіма Багдановіча яго родных цётак па бацькавай лініі – Марыі Ягораўны і Магдалены Ягораўны.

    Вылучаецца роля Вольгі Епіфанаўны Сёмавай (хроснай маці Максіма) у станаўленні Максіма Багдановіча як беларускага паэта.

    Тэма кахання і сяброўства ў жыцці і творчасці Максіма Багдановіча раскрываецца на прыкладзе адносін юнака з Нютай Гапановіч, Ганнай Какуевай, Зоськай Верас.

    Лекцыя суправаджаецца мультымедыйнай прэзентацыяй, можа праводзіцца як ў музеі, так і па-за яго межамі.

    • Працягласць

      45 хвілін

    • Група

      да 25 чалавек

    • Кошт

      20,00 руб.

  • Лекцыя

    Квэст-гульня “Вандроўка ў мінулае”

    Квэст разлічаны на індывідуальных і групавых наведвальнікаў (вучняў сярэдніх і старэйшых класаў). Пытанні і заданні да квэсту схаваны ў музейных экспазіцыях, іх неабходна знайсці, правільна адказаць і выканаць.

    Удзельнікі квэсту атрымаюць папку з парадкам выканання ўсіх заданняў, да некаторых з іх ёсць падказкі. Навуковы супрацоўнік музея суправаджае каманду гульцоў, робіць адпаведную адзнаку (+/-) аб выкананні задання.

    Гульцы падчас квэсту даведаюцца, як называлася фотамайстэрня, у якой быў зроблены першы фотаздымак Максіма Багдановіча, знойдуць канверт і прачытаюць на ім адрас, па якім пражывалі Багдановічы ў Гродне, якія поспехі ў навучанні мела Марыя Багдановіч (маці паэта), як называецца музычны інструмент, што экспануецца ў адным з мемарыяльных пакояў музея. Каманда гульцоў мае магчымасць убачыць у экспазіцыі асабістыя рэчы сям’і Багдановічаў, даведацца пра гісторыю іх з’яўлення. Акрамя таго наведвальнікам стане вядома, каму прысвечаны рукапісны зборнік “Зеленя” і паэма “Вераніка”, які почырк быў ў самога паэта.

    У канцы квэсту кожны ўдзельнік атрымае на памяць паштоўку з аўтографам Максіма Багдановіча.

    • Працягласць

      45 хвілін

    • Група

      да 25 чалавек

    • Кошт

      3,00 руб. з чалавека

Замовіць заняткі і лекцыі

Музейныя заняткі

Лекцыі