Для дарослых 2 руб. 50 кап.
Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.
Cтудэнтаў ВНУ
Пенсіянераў
Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.
Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна
Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.
Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.
Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.
Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.
Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.
Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.
(да 7 чалавек)
Выстаўка (часовая) 20 кап.
(для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)
Экскурсія знаёміць з перыядам жыцця сям’і Багдановічаў у Гродне з 1892 г. па 1896 г., з дзяцінствам будучага класіка беларускай літаратуры М. Багдановіча, з бацькамі паэта – Адамам Ягоравічам і Марыяй Апанасаўнай Багдановічамі.
Знаёмства адбываецца праз прадстаўленыя ў экспазіцыі арыгінальныя дакументы, рукапісы, лісты, кнігі, фотаздымкі сям’і Багдановічаў, іх родных і знаёмых.
Асаблівую цікавасць уяўляюць першы фотаздымак Максіма і яго маці і сямейны фотаздымак Багдановічаў, зробленыя ў Гродне, метрыкі хросту дзяцей Багдановічаў, канверт з Галоўнага дэпо музычных інструментаў і нот у Санкт-Пецярбурзе, адрасаваны М. А. Багдановіч, асабістыя рэчы паэта: рамка для фотаздымкаў і срэбраная гарбатная лыжка з манаграмай "М.Б.", зборнік «Вянок» (1913 г.) з аўтографамі Адама Багдановіча, Ганны Валасовіч-Гразновай, Янкі Брыля.
Таксама наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з творчай спадчынай, перыядам вучобы паэта ў Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі, мінскім перыядам жыцця М. Багдановіча.
У інтэр’еры мемарыяльных пакояў (кабінеце бацькі, гасцёўні, жаночым і дзіцячым пакоях) кватэры сям’і дзяржаўнага служачага сярэдняга дастатку канца ХІХ ст., да якой належала сям’я Багдановічаў, прадстаўлены прадметы інтэр’еру і побыту канца ХІХ – пачатку ХХ стст.: кніжная шафа, пісьмовы стол, канапа, напольны гадзіннік, буфет для посуду, абедзенны стол, крэслы, фісгармонія, камода, гарбатны столік, шырма, трумо, калыска, дзіцячыя цацкі і інш.
45 хвілін
да 25 чалавек
9,00–12,00 руб.
45 хвілін
да 25 чалавек
15,00 руб.
Падчас тэатралізаванай экскурсіі наведвальнікі музея здзяйсняюць вандроўку ў мінулае – у той час, калі з 1892 па 1896 гг. сям’я Багдановічаў пражывала ў Гродне.
Супрацоўнік музея ў стылізаваным касцюме ХІХ ст. ад імя Марыі Апанасаўны Багдановіч (маці паэта) распавядае пра сябе, пра выхаванне дзяцей, пра працоўную і творчую дзейнасць Адама Багдановіча (бацькі паэта), кола яго сяброў і знаёмых, а таксама раскрывае цікавыя падрабязнасці аб адносінах у сям’і і жыцці ў Гродне.
Акрамя таго, гаспадыня знаёміць наведвальнікаў з інтэр’ерам кватэры сям’і Багдановічаў у Гродне, распавядае пра розныя віды зёлак і іх лекавыя ўласцівасці, частуе наведвальнікаў зёлкавай гарбатай і праводзіць свецкія гульні, распаўсюджаныя ў тыя часы.
Экскурсія адбываецца з выкарыстаннем акустычнай сістэмы музея.
45 хвілін
да 25 чалавек
20,00 руб.