Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Мерапрыемства «Адам Ягоравіч Багдановіч – беларускі этнограф, педагог, мемуарыст»,

прымеркаванае да 160-годдзя з дня яго нараджэння і да Дня бацькі.

З 2022 г. у Беларусі заснавана новае свята – Дзень бацькі, які адзначаецца 21 кастрычніка. З нагоды гэтага свята супрацоўнікі нашага музея правялі мерапрыемства «Адам Ягоравіч Багдановіч – беларускі этнограф, педагог, мемуарыст».

У сакавіку бягучага года споўнілася 160 год з дня нараджэння Адама Ягоравіча Багдановіча (20.03.1862-16.04.1940) – бацькі вядомага паэта Максіма Багдановіча.

Нарадзіўся Адам Багдановіч у Халопенічах (Барысаўскі павет, Мінская губерня), цяпер Крупскі раён Мінскай вобласці, у сям’і Ягора Лук’янавіча Багдановіча і яго жонкі Анэлі, народжанай Асьмак.

У 1874 г. Адам Ягоравіч скончыў Халопеніцкае народнае вучылішча, у 1882 г. – Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Пасля заканчэння гэтай установы настаўнічаў у школе в. Пагарэлае Ігуменскага павету. У 1886-1892 гг. – настаўнік, затым загадчык 1-га Мінскага прыходскага вучылішча.

У 1888 г. Адам Ягоравіч Багдановіч ажаніўся з Марыяй Апанасаўнай Мякотай (1869-1896). На вуліцы Аляксандраўскай у доме Карказовіча ў той час размяшчалася 1-е прыходскае вучылішча, а на дугім паверсе былі настаўніцкія кватэры. 6 сакавіка 1890 г. у сям’і нарадзіўся Вадзім, а 9 снежня 1891 г. другі сын – Максім.

З 1892 г. сям’я Багдановічаў пераехала ў Гродна па прычыне хваробы Адама Ягоравіча на сухоты. «В Гродно я сразу запрягся в три дела: служба по отделению Крестьянского банка, где я вел всё делопроизводство (хотя назывался помощником бухгалтера) и камеральные оценки земли, сотрудничал в неофициальной части «Губернских ведомостей» и был избран директором публичной библиотеки, сверх того, я состоял представителем общества драматических писателей и оперных композиторов».

Увесь вольны час Адам Ягоравіч праводзіў з дзецьмі: «Условия для воспитания детей были благоприятные: на дворе садик, кругом сады, поля, неподалёку лес, да и Неман недалеко. Дети всё время на чистом воздухе, климат мягкий. Всё своё свободное время я отдавал детям, чтобы облегчить бремя матери, у которой через два года после Максима появился новый ребёнок – сын Лева. Я часто брал их на прогулку и в поле, и в лес, и на Неман... Кроме меня мать никому детей не доверяла, а дома при них находилась безотлучно...» – згадвае Адам Ягоравіч (Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча. – Мн. : Маст. літ., 1975.).

Пра гродзенскі перыяд жыцця сям’і Багдановічаў удзельнікам мерапрыемства паведаміла Марыя Апанасаўна (у ролі якой выступіў супрацоўнік музея), яна паказала гасцям 4-х пакаёвую кватэру, якую здымалі Багдановічы на 1-м паверсе ў доме Агульнікава, расказала пра Фрэбелеўскую методыку выхавання дзяцей, працоўную дзейнасць Адама Ягоравіча, падзялілася з прысутнымі рэцэптамі прыгатавання лекавай гарбаты з засушаных зёлак. Дарэчы, усім пашанцавала і пакаштаваць смачную гарбату з мяты і шалфею.

У другой частцы мерапрыемства прынялі ўдзел выхаванцы ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.В.Семянякі г.Гродна». Сівы Яўген выканаў песню «Мама», Куроўская Яраслава і Бібіла Эльвіра праспявалі песню «Папа», Бруштунова Валерыя – песню «Мой папа хороший». Усім выканаўцам і іх настаўніку Наталлі Зігмандаўне Жалкоўскай за бліскучыя выступленні гледачы падаравалі гучныя апладысменты і шчырыя словы падзякі.

Студэнты 1 курса дзённай формы навучання УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы» спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» падрыхтавалі і прачыталі ўспаміны Адама Ягоравіча, у якіх ён прадставіў свае педагагічныя погляды на выхаванне і асаблівасці першапачатковага навучання дзяцей ім жа самім. Студэнты распавялі таксама пра кола знаёмых і інтарэсаў Адама Ягоравіча, уклад жыцця ў Гродне, Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі, пра навуковую дзейнасць Адама Ягоравіча. Асаблівыя словы падзякі выступоўцам Рынкевіч Вікторыі, Лупач Лізавеце, Ярашэвіч Кацярыне, Швірблі Эльвіры, Сініца Ульяне і старшаму выкладчыку кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святлане Дзмітрыеўне Грынько.

Як вядома, пасля смерці першай жонкі Адам Ягоравіч пажыў у Гродне літаральна некалькі тыдняў. У лістападзе 1896 г. ён быў пераведзены на працу бухгалтарам у Ніжагародскі банк. У Ніжнім Ноўгарадзе ў А.Багдановіча завязаліся сяброўскія, а затым і сваяцкія адносіны з М.Горкім: у пачатку 1899 г. Адам Багдановіч ажаніўся з Аляксандрай Волжынай, роднай сястрой жонкі М.Горкага. У канцы таго ж году Аляксандра памерла ад родаў.

З 1908 г. Багдановічы пераехалі ў Яраслаўль. Адам Ягоравіч працаваў на службе ў Яраслаўскім банку, некаторы час быў аканомам Яраслаўскага аддзялення, у 1920-1931 гг. – загадчык навуковай бібліятэкі Яраслаўскага дзяржаўнага музея. Адначасова выкладаў гісторыю культуры ў мастацкім, музычным і тэатральным тэхнікумах. З 1931 г. выйшаў на пенсію, займаўся выключна навуковай работай, пісаў мемуары.

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар