Запрашаем прыняць удзел у акцыі «Дзень адчыненых дзвярэй», прымеркаванай да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў.
Дата правядзення: 18 красавіка 2021 г.
У гэты дзень УК «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» рыхтуе наступныя мерапрыемствы:
11:30 Музей Максіма Багдановіча (вул. 1 Мая, 10) – экскурсія «Домік Максіма» з майстар-класам па выразанні васількоў з фаамірану.
12:00 Новы замак (вул. Замкавая, 20) – касцюміраваная экспрэс-экскурсія «Паміж замкамі» (у выпадку неспрыяльнага надвор’я будзе праведзена экскурсія агульнага агляду па пастаяннай экспазіцыі Новага замка).
14:00 Музей гісторыі Гарадніцы (вул. Э.Ажэшкі, 37) – пешаходная экскурсія «Вандроўка па Гарадніцы» (у выпадку неспрыяльнага надвор’я будзе праведзена экскурсія «Рэформы Тызенгауза»).
14:00 Новы замак (вул. Замкавая, 20) – экскурсія агульнага агляду па пастаяннай экспазіцыі Новага замка.
16:00 Новы замак (вул. Замкавая, 20) – Касцюміраваная экспрэс-экскурсія «Паміж замкамі» (у выпадку неспрыяльнага надвор’я будзе праведзена экскурсія агульнага агляду па пастаяннай экспазіцыі Новага замка).
Увага! Уваход у музей і мерапрыемства ў рамках акцыі – бясплатна.
Інфармацыя будзе дапаўняцца, сачыце за навінамі!
Тэлефоны для даведак:
Новы замак – 8 (0152) 71-86-88, +375-29-7766588 (МТС), +375-29-614-82-35 (А1).
Музей Максіма Багдановіча – 8 (0152) 71-95-86.
Музей гісторыі Гарадніцы – 8 (0152) 62-09-93.
Чакаем вас!