У Музеі Максіма Багдановіча з 6 снежня 2017 года працуе выстаўка «Краю мой родны…». Выстаўка прымеркавана да 126-годдзя з Дня нараджэння Максіма Багдановіча. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены кнігі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, якіх хвалюе тэма Радзімы і якія праслаўляюць зямлю сваіх бацькоў. Паэтычнае асэнсаванне Радзімы, бацькоўскага дому, вяртанне памяці ў незабыўныя гады дзяцінства – пашыраны матыў паэтычных твораў М.Багдановіча, Я.Купалы, Л.Геніюш, Я.Брыля, М.Васілька, Д.Бічэль. На выстаўцы можна ўбачыць наступныя выданні:
М.Багдановіч «Краю мой родны! »;
М.Багдановіч «Узор васілька»;
Я.Брыль «Мой родны кут»;
М.Васілёк «Зори над Неманом»;
Д.Бічэль «Мост святога Францішка»;
Л.Геніюш «Ад родных ніў»;
Я.Купала «Спадчына».
Цікавымі з’яўляюцца выданні «Краю мой - Нёман» пад рэдакцыяй Юркі Голуба, «Гродна ў вершах і песнях: І памяць, і пашана, і любоў... » Л.Кебіч і А.Ласмінскага, «Літаратурная Гродзеншчына» А.Пяткевіча.
«На нёманскай хвалі» – выданне абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, які змяшчае творы членаў СПБ, а таксама маладых аўтараў. Выходзіць з 2010 года. Першы нумар альманаха «Краю мой – Нёман» выйшаў у 1896 г., і менавіта ў прадмове да яго Васіль Быкаў пісаў, што «гэты калектыўны зборнік – плён працы гродзенскіх пісьменнікаў, значная частка нашай духоўнай культуры».
Запрашаем на выстаўку! Уваход для ўсіх катэгорый наведвальнікаў – 5 капеек! Музей працуе з 10.00 да 18.00 (панядзелак – выходны).
________________________________________________________________________