Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 50 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 1 руб. 20 кап.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 7,00–10,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 12,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 15,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 10,00 - 15,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Ларнет - глядзельнае шкельца ў аправе з ручкай, часам на ланцужку. Ларніраваць - аглядаць каго-небудзь праз ларнет.

Вынаходнікам ларнета, па найбольш распаўсюджанай версіі, лічыцца англійскі оптык XVIII стагоддзя, а таксама вытворца матэматычных прыбораў Джордж Адамс (1720-1773). Аднак фактычна ларнетамі ўжо былі першыя акуляры XIV стагоддзя, якія нагадвалі нажніцы, звернутыя лёзамі ўніз.

Першапачаткова ларнет быў папулярны толькі сярод мужчын. У XVIII стагоддзі ларнет стаў абавязковым аксэсуарам моднікаў На балі альбо спектаклі была магчымасць пакрасавацца не толькі сваім модным строем і касцюмам, але і аксэсуарамі:

Ларнет, які стаў атрыбутам шыку, рабіўся з дарагіх матэрыялаў, золата і срэбра, панцыра чарапахі, ўпрыгожваўся каштоўнымі камянямі. Насілі іх на шыйным ланцужку, на на запясці або на камізэльцы, а таксама на поясе. А ўжо з другой паловы XIX стагоддзя, ларнет стаў папулярны і ў дам. Акуляры ў жанчын па-ранейшаму лічыліся непрыгожымі, а ларнет, пры моцнай блізарукасці, дазваляў адчуваць сябе ўпэўнена. Кішэняў тады ў жаночай вопратцы не было, таму ларнет звычайна падвешвалі на ланцужок на поясе. Да пачатку XX стагоддзя новае вынаходніцтва служыла абавязковай дэталлю аблічча свецкай дамы. У жаночых руках ларнет стаў не толькі карысным аптычным прыборам, але і зброяй віртуознай гульні - какецтвам, як і веер. Дамы выкарыстоўвалі ларнет, дэманструючы прыгожыя запясці і тонкія пальцы. Левай рукой, звычайна упрыгожанай пярсцёнкамі, дама ўмела, звыклым рухам падхоплівала сваю доўгую, да падлогі, сукенку, правай трымала ларнетку, то падносячы яе да вачэй, то нядбайна апускаючы. Але, ларніраваць (разглядаць праз ларнет) дам лічылася непрыстойным. За дакучлівае ларніраванне маглі выклікаць на дуэль. Ларнет быў папулярны на працягу двух стагоддзяў, але выйшаў з моды ў пачатку 20-га стагоддзя.

Складны ларнет ХІХ стагоддзя з круглымі шкельцамі і кароткай ручкай прадстаўлены ў экспазіцыі Музея Максіма Багдановіча.


Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар