Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Дзень беларускага пісьменства ў нашай краіне адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.

4 – 5 верасня 2021 года ў г.Капыль Мінскай вобласці адбудзецца XХVIII Дзень беларускага пісьменства.

З нагоды гэтага свята ў нашым музеі падрыхтавана выстаўка «Зноў ухваляю родную зямлю...».

Паэтычны вобраз Радзімы сатканы не толькі з апісання маляўнічых краявідаў, але і з усведамлення гісторыі і традыцый роднай зямлі, асэнсавання сябе ў дыялозе з выбітнымі асобамі, з дзіцячых успамінаў, асабістых эмоцый і перажыванняў, адбітак якіх нясуць знаёмыя рэчы і мясціны.

Кожны пісьменнік адчувае творчую неабходнасць паказаць усяму свету прыгажосць роднай вёскі або горада, раскрыць духоўнае хараство людзей, якія тут жывуць, апісаць родны куток зямлі ў кантэксце лёсу цэлай краіны.

Пра свет і пра сябе, пра свой радавод распавядае Я.Брыль у кнігах «Блакітны зніч» (2004) і «Парастак» (2006). З аповеду аб родных Біскупцах Д.Бічэль пачынае кнігу ўспамінаў «Хадзі на мой голас» (2008). І.Адамовіч вёску Верцялішкі называе сваёй калыскай і прысвячае ёй зборнік «Зямля дабрыні» (2009). Л.Кебіч адлюстравала ў кнізе «На беразе белай ракі» (2010) сваю малую радзіму – пасёлак Краснасельскі. Артыкулы, напісаныя падчас літаратурна-краязнаўчых вандровак па Слонімшчыне, увайшлі ў кнігу А.Іверса «З глыбінь жыцця» (2012). З пяшчотай успамінае вёску, «адкуль у свет пайшла», Л.Шалешка ў зборніку «На кроснах вясны» (2016). Па ласкавых хвалях Нёмана, па абрысах старадаўняй Каложы, па свечках вясновых каштанаў, па высакародным алені з залатым крыжам паміж рог мы пазнаём г.Гродна ў вершах, якія ўвайшлі ў зборнікі Л.Кебіч «Трыялеты, тэрцыны, рандэлі» (2020), М.Шаўчонак «Белыя свечкі каштанаў» (2005), Д.Бічэль «Гускі вяртаюцца» (2019), А.Брусевіча «Падаю ў неба» (2006), В.Смолкі «Зоркаму сэрцу» (2015), А.Паўлоўскай «За небакраем» (2015).

Увазе наведвальнікаў прадстаўлены фотаздымкі Д.Бічэль, Ю.Голуба, Ю.Гуменюка, М.Шаўчонак і іншых, аўтограф ліста Я.Брыля да Д.Бічэль, кнігі з дароўнымі надпісамі аўтараў.

Выстаўка працуе штодзённа з 10.00 да 18.00, акрамя панядзелка.

Кошт уваходнага квітка – 10 кап.

Запрашаем!

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар