Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

Праект прымеркаваны да 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча (9 снежня 1891 – 25 мая 1917).

Мэта праекта – садзейнічаць далучэнню сучаснага маладога пакалення да культуры, гісторыі і літаратуры свайго народа, яго традыцый і здабыткаў у кантэксце культуры і літаратуры іншых народаў.

Творы М.Багдановіча перакладзены на два дзясяткі моў свету. Сярод іх такія, як англійская, іспанская, нямецкая, польская, руская, французская, венгерская, літоўская і інш.

Удзельнікамі чарговага выпуску праекта «Максім Багдановіч на мовах свету» сталі вучні ДУА «Сярэдняя школа № 4 імя П.І.Батава г.Слоніма».

Вучні прачыталі вершы Максіма Багдановіча на ІСПАНСКАЙ мове. Верш «Маёвая песня» («Па-над белым пухам вішняў...») выканала Алена Якімовіч (вучаніца 9 класа), «Санет» («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...») – Алена Колчына (вучаніца 10 класа), «Раманс» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю...») – Ганна Якімовіч (вучаніца 10 класа), «Трыялет» (Мне доўгае расстанне з Вамі...») – Кірыл Дабрыянік (вучань 8 класа).

Курыравала арганізацыю і падрыхтоўку вучняў да ўдзелу ў праекце намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнік іспанскай мовы ДУА «Сярэдняя школа № 4 імя П.І.Батава г.Слоніма» Юрчак Вікторыя Генадзьеўна.

Навуковыя супрацоўнікі музея выказваюць шчырыя словы ўдзячнасці адміністрацыі і вучням ДУА «Сярэдняя школа № 4 імя П.І.Батава г.Слоніма» за ўдзел і супрацоўніцтва.

Р.S. Пражыў Максім Багдановіч мала: яго жыццёвы і творчы шлях абарваўся ў самым росквіце, але роля і значэнне паэта для гісторыі беларускай літаратуры – надзвычайныя. Паэт узбагаціў нашу літаратуру новымі тэмамі і формамі, зместам і мастацкасцю.

Максім Багдановіч як беларускі паэт рос, складваўся, пісаў свае вершы на берагах Волгі, адарваны ад жывых крыніц мовы сваіх продкаў, ад жывой тагачаснай беларускай мовы. Як сцвярджаюць даследчыкі, “Багдановіч чуў, як мы гаворым, чуў нашы вершы... бо роўна, як у будучым, быў у мінулым, бо яго паэтычны слых быў абсалютным, як музычны ў Бетховена ці Чайкоўскага”. На пустым месцы нічога не ўзнікае, з нічога нічога не нараджаецца. У творчасці М.Багдановіча, як рэха, адбілася ўсё, што гучала ў родным краі, – ад зыкаў труб гарадзенскіх, апаэтызаваных у “Слове пра паход Ігаравы”, ад міфаў і легендаў пра лесуна, вадзяніка і змяінага цара да прадмоў Францыска Скарыны, да песняў сучасных яму беларускіх вёсак і гарадоў.

Відэапрагляд:

Алена Якімовіч

«Маёвая песня» («Па-над белым пухам вішняў...»)

 

 

 

Алена Колчына

«Санет» («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...») 

 

 

Ганна Якімовіч

«Раманс» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю...»)

 

 

Кірыл Дабрыянік

«Трыялет» (Мне доўгае расстанне з Вамі...»)

 

 

 

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар