Сучасная фісгармонія па форме нагадвае піяніна (меншага памеру), мае фартэпіянную клавіятуру, 6-20 рэгістраў, што ўключаюцца рычажкамі. Клавіятура дзеліцца на левую і правую паловы. Паветра нагнятаецца мяхамі, кіраванымі нажнымі педалямі.
Гучанне фісгармоніі нагадвае арганнае. Дзякуючы мяккаму, выразнаму гучанню фісгармонія здабыла папулярнасць. Фісгармонія атрымала благаслаўленне папы рымскага Пія 10-га на выкананне літургій, на яго думку, гэты інструмент «валодаў душой». Яго сталі ўсталёўваць ва ўсіх храмах, якія не мелі магчымасці набыць арган.
Для фісгармоніі напісана мноства твораў. У Расійскую Імперыю інструмент трапіў разам з перасяленцамі з Германіі ў Заходнюю і Усходнюю Украіну. У той час яго можна было ўбачыць у многіх дваранскіх дамах. Перад вайной папулярнасць фісгармоніі стала рэзка падаць. Сёння на ёй граюць толькі сапраўдныя прыхільнікі, выкарыстоўваецца яна і для вывучэння музычных твораў, напісаных для аргана.
Займаўся вытворчасцю фісгармоній і знакаміты фабрыкант музычных інструментаў Юлій Генрыхавіч Цымерман. На піяніна фабрыкі Цымермана выдатна грала маці беларускага паэта Максіма Багдановіча – Марыя Апанасаўна.
У Музея Максіма Багдановіча экспануецца фісгармонія кан. XIX ст. нямецкай фірмы O.Lindholm