Уваходныя білеты

    • Для дарослых 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 20 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 1 руб.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 5,00–8,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 9,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 8,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

У ХІХ ст. паспарту з’яўлялася неад’емнай часткай фотаздымка. Паспарту надавала фотаздымку не толькі шыкоўны выгляд, але і было візітнай карткай і своеасаблівай рэкламай фатографу. Унізе на пастарту звычайна змяшчалі назву горада і фотаатэлье альбо прозвішча фатографа. Напрыклад, «Sadovski&Kozlovski. Grodno», «M.Rubinstein. Grodnо», «З.Я.Карасикъ. Гродно», «Л.М.Гельгоръ. Гродно».

  

            

На адваротным баку паспарту быў змешчаны адрас фотаатэлье. Так, атэлье Л.Гельгора знаходзілася на Саборнай плошчы (сучасная Савецкая плошча) ў доме Курляндскага (далучаўся да дома купца Мураўёва), а З.Карасік трымаў атэлье на Саборнай вуліцы (сучаснай вул.Савецкай) у доме Баркоўскага, што стаяў на месцы новай часткі сучаснага гандлёвага дома «Нёман». На адваротным баку фотаздымка маглі быць пазначаны спецыяльныя паслугі, якія здзейнічалі ў фотаатэлье: «увеличение портретов до натуральной величины» або «изготовление заколокъ, жетоновъ, брелоковъ, булавокъ съ изображениемъ желаемого лица», а таксама ўзнагароды і дыпломы фотамайстра: «Удостоинъ Высочайшей Его Императорскаго Высочества благодарности въ 1804 и 1808 г.г.». Л.Гельгор паведамляў, што з’яўляецца «дистанционнымъ членомъ Русскаго фотографическ. о-ва в Москве».

Сям’я Багдановічаў у Гродне пражывала з 1892 па 1896 гг. Як і іх сучаснікі, Багдановічы таксама любілі фатаграфавацца. У фондах нашага музея захоўваюцца арыгінальныя фотаздымкі членаў сям’і, іх родных і знаёмых. У 1892 г. у фотамайстэрні І.І. Садоўскага – Л.М. Казлоўскага быў зроблены першы фотаздымак будучага пісьменніка Максіма Багдановіча (1891–1917) разам з мамай Марыяй Апанасаўнай Багдановіч (1869–1896) і фотаздымак яго бацькі Адама Ягоравіча Багдановіча (1862–1940).

  

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар