Уваходныя білеты

    • Для дарослых 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 20 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 1 руб.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 5,00–8,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 9,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 8,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка.

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк.

Госці нашага музея

23 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень почырка, або Дзень ручнога пісьма (National Handwriting Day), мэтай якога з’яўляецца неабходнасць падкрэсліць важнасць каліграфічнага почырка і нагадаць усім нам пра ўнікальнасць ручнога пісьма, пра неабходнасць практыкавацца ў ім, пра непаўторнасць почырка кожнага чалавека.

У сучасным грамадстве, калі шарыкавую ручку амаль поўнасцю замяніла клавіятура, важна не згубіць такую адметную асабістую рысу, як почырк. І сярод ідэнтычных копій дакументаў, што з’явіліся на свет з дапамогай прынтэра, тым большую каштоўнасць набывае ліст, напісаны ад рукі. Почырк, як і міміка, адлюстроўвае характар і эмоцыі чалавека.

Рукапіс сучаснага аўтара, як правіла, уяўляе сабой дакумент, створаны ў тэкставым рэдактары – акуратны, бездакорны, ідэальна вывераны і … безаблічны. Аўтографы ж паэтаў і пісьменнікаў, напісаныя на жаўтаватай ад часу паперы пяром, алоўкам, пёравай або шарыкавай ручкай, з аўтарскімі праўкамі, запісамі на палях, падкрэсліваннямі таго, што падалося аўтару найбольш значным, уяўляюць сабой сапраўдны скарб для даследчыкаў  і графолагаў. Па памеры і нахіле літар, накірунку почырка, асаблівасцях напісання слоў і сіле націску ручкі (алоўка) спецыяліст можа не толькі расказаць аб характары і тэмпераменце чалавека, але і яго эмацыянальным стане на час напісання.

Рукапісы з’яўляюцца найважнейшай часткай музейных калекцый, яны старанна зберагаюцца і дасканала даследуюцца. У фондах літаратурнага аддзела захоўваюцца рукапісы твораў вядомых беларускіх пісьменнікаў і літаратараў: Д.Бічэль (першага дырэктара Музея Максіма Багдановіча ў Гродне), В.Быкава, А.Карпюка, З.Верас, У.Караткевіча, М.Танка, П.Панчанкі, Р.Барадуліна, А.Пяткевіча, Н.Гілевіча, М.Дуксы, А.Іверса, Л.Геніюш, П.Сяўрука, В.Віткі, Э.Агняцвет, Я.Янішчыц, Ю.Голуба, Н.Арсенневай, Н.Мацяш, І.Багдановіч, М.Скоблы і інш.

Каштоўным і значным набыткам літаратурнага аддзела з’яўляюцца аўтографы твораў (лісты, аркушы з запісамі, нататнікі, дароўныя надпісы на кнігах і інш):

Дануты Бічэль – аўтограф верша «Максімаў домік у Гародні»

Уладзіміра Караткевіча – аўтографы вершаў «Багдановічу», «Каложа»

Максіма Танка – аўтограф верша «Над магілай Багдановіча»

Рыгора Барадуліна – аўтограф верша «Максім Багдановіч»

Зоські Верас – рукапіс успамінаў «Старое Гродна»

Васіля Быкава – аркушы да аповесцяў «Сотнікаў», «Знак бяды», сшыткі і нататнікі з запісамі

Аляксея Карпюка – «Франтавы дзённік», лісты-трохкутнікі да бацькоў з фронту

Адама Багдановіча – лісты да жонкі Марыі Багдановіч, надпісы на канвертах

Вадзіма Багдановіча (роднага брата паэта) – ліст да Сямёна Гарбачыка

А.Пешкавай – ліст да Паўла Багдановіча (зводнага брата паэта)

  

   

 

У літаратурных залах музейнай экспазіцыі да ўвагі наведвальнікаў прадстаўлены ўзоры почырку Максіма Багдановіча (рукапісы некаторых вершаў, крытычных артыкулаў, лістоў, паштовыя карткі).

 

Прыгожыя, роўныя, «бісерныя» літары захоўваюць таямніцы характару і душэўнага стану паэта. Паводле ўспамінаў Адама Багдановіча, аднойчы Максім паспрачаўся са сваім знаёмым і напісаў усю малітву «Ойча наш» у адзін радок звычайнага вучнёўскага сшытка!

Адно з заданняў музейнага квэста «Вандроўка ў мінулае» заснавана на тым, каб яго ўдзельнікі знайшлі ўзоры почырка Максіма Багдановіча сярод прапанаваных аўтографаў з почыркамі розных паэтаў і пісьменнікаў. На памяць аб квэсце «Вандроўка ў мінулае» кожны ўдзельнік атрымлівае паштоўку, на якой почыркам Максіма Багдановіча пазначаны Яраслаўскі адрас паэта (з копіі паштовай карткі).

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар