«Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць, /Маркотна між іх я хажу адзінок...» (Максім Багдановіч «На чужыне»).
А ці ведаеце вы, дзе такія прыгожыя кветнічкі гэтым летам ? ...Каля Музея Максіма Багдановіча.
Шчыра запрашаем усіх гасцей і гараджан у наш музей, каб таксама атрымаць асалоду ад гэтай рознакаляровай прыгажосці і, канечне, пазнаёміцца з жыццём і творчасцю вядомага беларускага паэта Максіма Багдановіча, убачыць 4-х пакаёвую мемарыяльную кватэру канца ХІХ ст.