У ХІХ ст. самавар быў не толькі зручным, карысным і неабходным прадметам у кожным доме, але і ўпрыгажэннем гасцёўні і паказчыкам дабрабыту ў сям’і. Самавар называлі «вельмі шчодрым, добрым і працавітым», з ранку да вечара ён «пыхцеў і кіпяціў ваду». Яго аб’ём вымяралі не літрамі, а шклянкамі обо вёдрамі, таму самавар называлі яшчэ і «генералам стала». Гарачай вады з самавара аб’ёмам 30-35 шклянак хапала для чаявання вялікай сям’і!
Кошт аплаты за здымную кватэру з самаварам быў, безумоўна, большым, чым за кватэру без самавара. Вядомая сям’я Багдановічаў, якая пражывала ў Гродне, здымала чатырохпакаёвую кватэру з самаварам у доме Элі Агульнікава на гродзенскім Новым Свеце.
У мемарыяльным пакоі «Гасцёўня» сучаснай экспазіцыі Музея Максіма Багдановіча (вул.1 Мая, 10) прадстаўлены тульскі самавар з бронзы. Самавар быў выраблены Гандлёвым домам братоў Шамарыных у канцы ХІХ ст.