Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

21 мая 2019 года Музей Максіма Багдановіча адчыніў дзверы гасцям і ўдзельнікам літаратурна-музычнага мерапрыемства «Хвалююць сэрца нам дзявочыя пастаці, і душы мацярэй нас могуць чараваці…». Невычарпальная тэма любові і кахання аб’яднала ў гэты дзень гродзенскіх паэтаў, празаікаў, публіцыстаў, музыкантаў, студэнтаў, навучэнцаў і проста аматараў паэтычнага слова.

Вобраз Мадонны, Жанчыны-Маці, Каханай, загадкавай Незнаёмай займае важнае месца ў творчасці Максіма Багдановіча. Калі б можна было сустрэцца з паэтам, варта было б проста паглядзець яму ў вочы – яны люстэрка душы. Але, на жаль, такой магчымасці мы не маем, таму ўглядаемся ў іншае люстэрка – яго вершы.  Самыя розныя сустрэчы і пачуцці пакінулі след у памяці М.Багдановіча. І для кожнай з іх у паэта знайшліся ўзнёслыя словы. Вершы, у якіх паэт дзеліцца радасцю маладосці, успамінамі аб першым каханні, разважае над трагічнасцю кахання, з цеплынёй і пяшчотай спрабуе зазірнуць у думкі жанчыны-маці, прагучылі ў выкананні студэнтаў філалагічнага факультэта УК «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы» –  Ангеліны Брусянковай, Ганны Санько, Лізаветы Гайдукевіч, Мілены Васілеўскай, Анжэлікі Якаўчук, Ганны Пугачэўскай, Алесі Касцюк, Карыны Захарчанкі, Ульяны Мыслівец, Андрэя Страка («Маладыя гады», «Ізноў пабачыў я сялібы», «У полі дзікім і апусцелым», «Я хацеў бы спаткацца з Вамі…», «Осенью», «Учора шчасце толькі глянуля нясмела», «Тым вянкі суровай славы», «Вераніка», «У вёсцы»). Вельмі прыемна, што студэнтаў падрыхтавала да ўдзелу ў мерапрыемстве кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ляскевіч Святлана Георгіеўна.

Паэзія Максіма Багдановіча напоўнена вытанчанымі мелодыямі. У выкананні навучэнцаў УА «Гродзенскі дзяржаўны прафесійны каледж камунальнай гаспадаркі» Руслана Бекяшова (вакал) і Паўла Кавальчука (гітара) прагучала песня  «Запяі мне песню…» на словы Ларысы Геніюш, а «Твае карыя вочы» (з рэпертуара сучаснага выканаўцы Ахра) ўразіла ўсіх прысутных дзяўчат і жанчын.  Кранальным падарункам усім мамам у свеце стаў кліп і песня «Мама», якую выканаў Руслан Бекяшоў. Мама, Матуля, Маці… Для кожнага з нас Яна  – самая прыгожая, самая пяшчотная, самая любімая, самая лепшая!

Незабыўныя эмоцыі падаравалі гасцям Таццяна і Павел Салаўёвы. Таццяна – аўтар песень, кампазітар, лаўрэат і прызёр беларускіх, украінскіх, расійскіх і польскіх фестываляў аўтарскай песні, Павел - паэт і музыкант, двойчы лаўрэат фестываля «Віцебскі лістапад», адзін з арганізатараў фестываля «Зялёны Гран-пры», аўтар праекта «Музыка гродзенскіх вуліц». Таццяна і Павел – удзельнікі Клуба (Не)Арганізаваных Бардаў, лаўрэаты фестываляў «Інтэрнацыянальнасць» у Кіеве, «Славянская ліра» ў Мінску, «Музыка сэрцаў» у Навагрудку і «Сонечны» ў Кобрыне. На нашым мерапрыемстве яны выканалі некалькі кампазіцый, і ад песні да песні слухачы перажылі цэлую палітру разнастайных эмоцый – і радасць, і смутак, і хваляванне, і захапленне.

У тым, што паэзія – гэта сапраўды музыка для душы, гэта хараство, розум, велічнасць і светласць зямнога жыцця, упэўнілі ўсіх прысутных члены Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: паэт, пісьменнік, літаратурны крытык Дзмітрый Мікалаевіч Радзівончык (намеснік старшыні), паэт, публіцыст, бард, блогер Анатоль Уладзіміравіч Апанасевіч, паэт Браніслаў Іосіфавіч Ермашкевіч, паэт, аўтар кніг для дзяцей Віктар Сямёнавіч Кудлачоў.

Ці вычарпальная тэма любові і кахання ў творчасці, у паэзіі? Адказ відавочны. Апошні верш на зямлі ніколі не будзе напісаны … пакуль існуюць каханне, любоў і надзея на тое, што жадаемае збудзецца. Свае цудоўныя вершы прадставілі слухачам члены Гродзенскага літаратурнага аб’яднання «Надзея»: Святлана Валянцінаўна Глямбоцкая (кіраўнік), Аляксандр Захаравіч Рабыкін, Наталля Васільеўна Озерава.

Дзякуй усім гасцям і ўдзельнікам за шчырыя словы, натхненне, святочную атмасферу, асалоду душы!

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар