З 14 па 21 кастрычніка была праведзена рэспубліканская акцыя “У музей усёй сям’ёй”. Акцыю падтрымаў Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. 21 кастрычніка у Новым замку супрацоўнікі Музея Максіма Багдановіча прынялі актыўны ўдзел і выступілі з майстар-класам “Прыгожа літары выводзім мы пяром...”. Наведвальнікі пісалі сапраўднымі пёравымі ручкамі. У дзяцей і іх бацькоў была магчымасць напісаць пажаданні і віншаванні на паштоўцы для сваіх родных.