Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

25 траўня 2017 г. адбылося літаратурна-музычнае мерапрыемства «Жыццё чуваць з усіх старон…», прымеркаванае да 100-годдзя з дня смерці класіка беларускай паэзіі Максіма Багдановіча.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні УА «Гімназія №2 г.Гродна» (настаўнік беларускай мовы і літаратуры Л.Л.Вашкевіч), УА «Сярэдняя школа №12 г.Гродна» (настаўнік беларускай мовы і літаратуры П.М.Ушкевіч), студэнты УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»,  кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі ГДзУ імя Я.Купалы А.Э.Сабуць, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Д.М.Радзівончык, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры замежных моў ГДзУ імя Я.Купалы С.Г.Ляскевіч.

Кожны ўдзельнік і госць мерапрыемства атрымаў у падарунак ад супрацоўнікаў музея кветку – васілёк. Дзякуючы менавіта Максіму Багдановічу вобраз кветкі – васілька – становіцца адметным патрыятычным сімвалам беларусаў, сімвалам высокай духоўнасці народнага мастацтва.

Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць. 
Маркотна між іх я хаджу – адзінок, 
Аж бачу – мне сіняй галоўкай ківае
Наш родны, забыты ў цяні васілёк.

(М.Багдановіч «На чужыне»)

У пачатку мерапрыемства прагучала беларуская народная песня «Купалінка», якую выканала сям’я Даўгаполікаў – Ларыса (маці), Альжбета (дачка), Дзмітрый (сын) – і Кацярына Гаргун.

Яшчэ ў першым друкаваным творы «Музыка» М.Багдановіч увасобіў глыбокую думку аб адзінстве песні і жыцця, аб неўміручасці праўдзівага і шчырага народнага мастацтва. Цёпла і ўзнёсла прачытала апавяданне «Музыка» вучаніца 10 «В» кл. гімназіі № 2 Яніна Дзіўнэль, глыбока і пранікнёна гучала скрыпка ў руках студэнткі філалагічнага факультэта ГДзУ імя Я.Купалы Альжбеты Даўгаполік. 

Колькі б глыбокіх і прачулых слоў не было сказана і напісана пра Максіма Багдановіча, нельга сказаць аб ім лепш, чым яго вершы. Бліскуча прачыталі вершы паэта:

  • «Цемень» –  Каміла Шуміла (вучаніца 10 «Г» кл. гімназіі № 2);
  • «Мае песні» – Ульяна Агеева (вучаніца 10 «В» кл. гімназіі № 2);
  • «Раманс» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю…») – Аляксандр Кaпуста (вучань 6»Б» кл. СШ № 12);
  • «Раманс» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю…») на французскай мове – Валерыя Раманава (студэнтка факультэта гісторыі, камунікацый і турызму ГДзУ імя Я.Купалы);
  • «Слуцкія ткачыхі» – Крысціна Скаленка і Рэната Чулада (вучаніцы 9»Б» кл. СШ № 12);
  • «Слуцкія ткачыхі» на англійскай мове – Дзмітрый Даўгаполік (студэнт філалагічнага факультэта ГДзУ імя Я.Купалы).

Пра крыштальна чысты маральны вобраз Мадонны ў мастацтве жывапісу і мастацтве паэтычнага слова Максіма Багдановіча паведаміла малодшы навуковы супрацоўнік музея Кацярына Багдановіч.

У часе мерапрыемства госці ўбачылі і міні-пастаноўку паводле апавядання М.Багдановіча «Апокрыф», стылізаваную пад размову Ісуса Хрыста з святым Пятром. Выканаўцы ролей – Міхаіл Шапель, Павел Дземеш, Аляксей Ярашэвіч, Кірыл Эйсмант (вучні 10 «Г» кл. гімназіі № 2).

Сонца паэзіі Максіма Багдановіча ўзышло, каб свяціць вякамі, каб свяціць нязгасна, каб саграваць цяплом і святлом душы ўсіх яго нашчадкаў, а душы гасцей мерапрыемства «Жыццё чуваць з усіх старон…» былі сагрэты песнямі на словы М.Багдановіча «Зорка Венера ўзышла над зямлёю…» і «Слуцкія ткачыхі» ў выкананні Альжбеты і Дзмітрыя Даўгаполікаў.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства былі ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі.

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар