9 снежня 2022 г. адзначаецца 131 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. У Гродне з 1986 г. дзейнічае музей паэта. З нагоды дня нараджэння Максіма Багдановіча супрацоўнікамі музея рэалізуецца літаратурна-музычная акцыя “Чытаем Багдановіча разам”, у якой могуць прыняць удзел школьнікі і настаўнікі, студэнты і выкладчыкі, пісьменнікі, прадстаўнікі творчых прафесій і прадстаўнікі розных працоўных калектываў нашага горада.
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел!
Для гэтага неабходна прачытаць любы верш або ўрывак з празаічнага твору М.Багдановіча, запісаць на відэа і даслаць да 2 снежня 2022 г. на электронную скрыню музея bagdanovichmuseum.by@gmail.com
У відэавыступленні неабходна назваць сваё імя і прозвішча, прадстаўніком якой установы з’яўляецеся, агучыць назву твора Максіма Багдановіча.
Пажадана зрабіць запіс відэавыступлення на фоне (або ўнутры) той установы, прадстаўніком якой з’яўляецца ўдзельнік. Звесткі і відэаролікі ўдзельнікаў акцыі “Чытаем Багдановіча разам” будуць размешчаны на сайтах Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, Музея Максіма Багдановіча, прадэманстраваны на заключным мерапрыемстве, якое адбудзецца 9 снежня 2022 г. у Музеі Максіма Багдановіча (вул. 1 Мая, 10).
Будзем вельмі ўдзячны за супрацоўніцтва!