13 снежня 2016 г. у Музеі Максіма Багдановіча прайшло мерапрыемства «Паэзія высокага гучання», прымеркаванае да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
Сярод прысутных – прадстаўнікі СМІ г. Гродна, выкладчыкі і студэнты ГрДзУ імя Я. Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа, Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, прадстаўнікі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, члены Саюза беларускіх журналістаў, вучні і настаўнікі Гімназіі №2, СШ №8, СШ №38, СШ №12 г. Гродна, навуковыя супрацоўнікі УК «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей», жыхары г. Гродна.
Мерапрыемства пачалося з адкрыцця выстаўкі «Апошні рамантык» і выступлення мастацтвазнаўцы М. А. Загідулінай.
Прыемным падарункам для гасцей стала выступленне фальклорнага ансамбля «Кужаль» (мастацкі кіраўнік – Н. А. Вікунья-Арыетта).
Музыка на словы Максіма Багдановіча «Зорка Венера» прагучала ў выкананні маладога таленавітага музыканта, навучэнца Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Фёдара Петрачэнкі.
Былі падведзены вынікі брэйн-рынгу «Зорка Максіма Багдановіча», праведзенага 15 лістапада 2016 г. на базе ДУА СШ №8 г. Гродна. Адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў камандам (вучні 9-х класаў СШ №8 г. Гродна). Дыплом ІІ ступені атрымала каманда «Знічка» (капітан каманды – Бібіла Мікіта, удзельнікі – Благадыр Анастасія, Ботнева Алена, Казакевіч Расціслаў, Гануска Артур, Бяляцкая Марына). Дыплом І ступені быў уручаны камандзе «Васілёк» (капітан каманды – Сцепаненка Аляксандр, удзельнікі – Пілічава Маргарыта, Мышко Аляксандр, Асмалоўская Варвара, Кандрацюк Дар’я, Хох Аляксандра). Дыпломам сімпатый журы быў узнагароджаны капітан каманды «Знічка» Бібіла Мікіта. Дыпломы ўручыла старшыня журы брэйн-рынгу А. Э. Сабуць.
Ролі Максіма Багдановіча ў беларускай літаратуры, непаўторнасці яго паэзіі і трагічнасці лёсу паэта былі прысвечаны выступленні А. М. Пяткевіча (літаратуразнаўца, краязнаўца, прафесар ГрДзУ імя Я. Купалы), А. М. Петрушкевіч (паэтка, дацэнт), Л. А. Кебіч (Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў). Аб тым, як святкавалі юбілей Максіма Багдановіча ў Маскве расказала пісьменніца, публіцыстка, член Саюза беларускіх журналістаў І. Шатыронак.
Разам са сваімі студэнтамі на мерапрыемстве прысутнічала дацэнт кафедры замежных моў ГрДзУ імя Я. Купалы С. Г. Ляскевіч. У сваім выступленні яна адзначыла значнасць дзейнасці Максіма Багдановіча як перакладчыка, а вершы паэта «Пагоня» і «Слуцкія ткачыхі» прагучалі ў выкананні студэнтаў філалагічнага факультэта ГрДзУ імя Я. Купалы Я. Шчыкно, А. Аўсейчык, Р. Гаўрылава, К. Шастаковай, М. Шкуты, А. Ваўчуновіч, Д. Новік, В. Аўгуль, М. Літвіновіч па англійскай, польскай, украінскай, балгарскай, рускай, нямецкай, латышскай і беларускай мовах.
Светлая і ўзнёслая паэзія Максіма Багдановіча гучала ў выкананні вучняў Гімназіі №2 г. Гродна П. Ажарэдавай, Я. Дзіўнэль, К. Шуміла, У. Агеевай (настаўнік Л. Л. Вашкевіч).
У канцы мерапрыемства ўсіх прысутных чакаў святочны падарунак ад навуковых супрацоўнікаў УК ГДГАМ – батлеечны спектакль «Цар Ірад».
Аб падрыхтоўцы выставы і мерапрыемства і ходзе мерапрыемства можна паглядзець у навінах аблтэлерадыёкампаніі «Гродна»: