30 красавіка ў Музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя выдання “Архіўныя матэрыялы да жыцця і дзейнасці Адама Багдановіча. Сшытак 6”.
Укладальнік выдання, загадчык навукова-асветніцкага аддзела ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” Кароткіна Валянціна Сяргееўна распавядзе пра мемуары Адама Багдановіча, якія з’яўляюцца ўнікальнай крыніцай па гісторыі грамадскага жыцця і нарадавольчага руху другой паловы ХІХ ст., а таксама пра найбольш яскравыя моманты з жыцця Адама Багдановіча – грамадскага і культурнага дзеяча, педагога, мемуарыста, бацькі класіка беларускай літаратуры.

Загадчык філіяла “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” г. Мінска Бараноўскі Міхаіл Аляксандравіч падзеліцца звесткамі пра гісторыю стварэння музейных выданняў і архіў Адама Багдановіча ў фондах Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
Пачатак мерапрыемства ў 15.30.