9 снежня 2014 г. у Музеі М. Багдановіча адбылося мерапрыемства «Вандроўка ў мінулае», прымеркаванае да 123-годдзя з Дня нараджэння М. Багдановіча.
Удзельнікамі вандроўкі сталі вучні 1 класа Гродзенскай гарадской гімназіі. Яны пазнаёміліся з домам, у якім прайшло дзяцінства будучага беларускага паэта Максіма Багдановіча, са зборнікам вершаў паэта «Вянок», паслухалі ўрывак з казкі-паэмы «Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык» з дапамогай акустычнага абсталявання музея, песню «Сонейка» ў выкананні навуковага супрацоўніка музея Людмілы Вікол, згулялі ў гульню «Старадаўні інтэр’ер», падчас якой самастойна забудавалі план кватэры Багдановічаў адпаведнымі прадметамі інтэр’еру, прачыталі на памяць вершы М. Багдановіча «Зімой», «Раманс» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю…»), В. Кудлачова «У музеі» і інш.