Беларускі паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, класік і першы інтэлігент у беларускай літаратуры. Гэта ўсё – наш Максім Багдановіч (1891-1917). У наступным 2021 годзе 9 снежня споўніцца 130 гадоў з дня нараджэння паэта.
Супрацоўнікі Музея Максіма Багдановіча ўжо зараз плануюць, як будуць святкаваць юбілейную дату. Падрыхтоўка пачалася з віртуальнага праекта «Гарадзенцы – Багдановічу». Вашай увазе будуць прадстаўлены відэаролікі твораў, напісаных гродзенскімі пісьменнікамі і прысвечаных Максіму Багдановічу.
Першае відэа было зроблена ў Музеі Максіма Багдановіча. Аўтар эсэ «Размова з Максімам» Дзмітрый Радзівончык – намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, літаратурны крытык, аўтар кніг «Пиррова техника» (2006), «Дым без огня» (2010), «Река безбрежная» (2015) – кніга-пераможца Другога абласнога конкурса рукапісаў імя Цёткі ў намінацыі «Паэзія», аўтар зборніка крытычных эсэ «Навстречу попутному ветру» (2018).
Відэапрагляд тут :