Фотаальбом – сапраўдная каштоўнасць, што перадаецца ад пакалення да пакалення.
Гісторыя такіх альбомаў пачалася ў першай палове ХІХ стагоддзя. У 1840 годзе англійскі вучоны Уільям Толбат зрабіў першы альбом для фотаздымкаў, а ў 1846 годзе ім жа была аформлена кніга з фотаздымкамі ў якасці ілюстрацый. Гэта кніга мела назву ‘The Pencil of Nature’ (“Аловак прыроды”). У яе ўвайшлі фотаздымкі архітэктуры і пейзажы.
Першыя фотаальбомы ўяўлялі сабой кнігі, у якіх размяшчалі эксперыментальныя фотаздымкі. У іх маглі ўваходзіць і здымкі сваякоў, аднак да сямейных фотаальбомаў такія кнігі аднесці яшчэ нельга.
З цягам часу інтарэс да збірання фотакартак толькі павялічваўся. З 1850-х гадоў пачалася серыйная вытворчасць фотаальбомаў. Тады ж у Францыі з’явіліся Cartes-de-Visite – фотаздымкі памерам 11,4 х 6,4 см, якія мацаваліся да візітных картак. Іх калекцыяніравалі, дасылалі адзін аднаму, абменьваліся. У фотаальбомах захоўвалі як калекцыйныя фотаздымкі вядомых людзей, так і фотаздымкі родных і блізкіх. Фотаальбомы былі самымі рознымі: з “кішэнькамі” і без, з проразямі для фотаздымкаў, у кніжным пераплёце.
У апошняй чвэрці ХІХ стагоддзя фотаальбомы атрымалі шырокую папулярнасць. Яны сталі больш арыгінальнымі і прыгожымі знешне, больш якаснымі ўнутры. Распаўсюджанымі сталі фотаальбомы са скразнымі рамкамі на старонках. Гэта спатрэбілася для таго, каб быў відны адваробны бок фотаздымка з фірменнымі знакамі і памятнымі надпісамі фотасалона.
Фотаальбомы выкарыстоўвалі ў якасці падарункаў, імі ўпрыгожвалі інтэр’еры. Выступалі фотаальбомы і як прадметы калекцыяніравання.
Прапануем вашай увазе скураны альбом для фотаздымкаў з металічнымі накладкамі (канец ХІХ ст.), які захоўваецца ў музеі.