Уваходныя білеты

    • Для дарослых 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 20 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 1 руб.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 5,00–8,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 9,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 8,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

У кастрычніку бягучага года архіў Багдановічаў, што захоўваецца ў літаратурным аддзеле (былым Музеі Максіма Багдановіча) УК «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей», папоўніўся новай кнігай: Маріjа Богданович «Уочи Божиħа» (Марыя Багдановіч «Напярэдадні Калядаў»). Кніга выдадзена ў 2019 г. у Бялградзе на сербскай мове. Аўтар перакладу – маладая сербская пісьменніца Даяна Лазаравіч.

Дарэчы, апавяданне Марыі Багдановіч «Накануне Рождества» («Напярэдадні Ралядаў») было надрукавана амаль 126 гадоў таму ў 102-м снежаньскім нумары газеты «Гродзенскія губерскія ведамасці» за 1893 год. Сям’я Багдановічаў пражывала ў Гродне на Новым Свеце з 1892 па 1896 гг. Лісты Адама і Марыі Багдановічаў прасякнуты пяшчотай і каханнем, а ўспаміны Адама пра жонку раскрываюць жывы і светлы вобраз жанчыны, якая была «вся сверкающая поющая жизнь, вся движение, радость, восторг». У памяці яе сына, Максіма, Марыя Багдановіч назаўсёды засталася як маці «у вобліку дзяўчыны». На думку Адама Ягоравіча, паэтычны талент Максіма «есть дар его матери, в ней самой дремавший в неразвитом состоянии».

У юбілейны год, да 150-годдзя з дня нараджэння Марыі Багдановіч, – маці «генія чыстай красы» – загучала па-сербску яе апавяданне «Напярэдадні Калядаў».

Перакладчыца з Сербіі Даяна Лазаравіч скончыла аддзяленне бібліяграфічнай справы і інфарматыкі філалагічнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта, магістратуру, абараніла дысертацыю па тэме «Бібліяграфія перакладаў з сербскай мовы на беларускую і з беларускай – на сербскую».

                      Фота: zviazda.by

Даяна Лазаравіч – аўтар трох паэтычных зборнікаў «Скрозь прастору і час», «Сцежкі ў зорным бязмежжы» і «Чужынец», рамана «Замглёны шлях талентаў», кнігі «Айцец Арсеній: успаміны пра духоўнага айца».

Перакладаць на сербскую мову Даяна пачала з вершаў У.Караткевіча, затым пераклала творы М.Мятліцкага, П.Броўкі, А.Бачылы, М.Багдановіча.

У 2017 г. у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску адбылася прэзентацыя зборніка «Венац» («Вянок»), які Даяна Лазаравіч пераклала з беларускай мовы на сербскую.

Р.S. Кнігу «Уочи Божиħа» прывезла ў падарунак музею Жанна Уладзіміраўна Антусевіч, малодшы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Мінску.

Нізкі паклон і прывітанне з Гродна Вам, шаноўная Даяна, шчыры дзякуй усяму калектыву Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Мінску!  

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар