25 лютага 2017 г. у суботу супрацоўнікі музея Максіма Багдановіча запрашаюць усіх жадаючых стаць удзельнікамі тэатралізаванай экскурсіі «Марыя Апанасаўна запрашае»!
Падчас экскурсіі Вы даведаецеся пра цікавыя падрабязнасці з жыцця сям’і Багдановічаў у Гродне, пазнаёміцеся з інтэр’ерам іх кватэры, паслухаеце любімы музычны твор Максіма Багдановіча – паланэз М. К. Агінскага «Развітанне з Радзімай».
Усіх гасцей чакае пачастунак – смачная зёлкавая гарбата! У музеі пасля экскурсіі можна зрабіць сэлфі!
Спяшайцеся!
25 лютага на працягу дня з 11:00 да 16:00 набіраюцца групы ад 10 да 30 чалавек!
Замовы па тэлефоне: +375 152 72 22 54, +375 29 582 36 78 (МТС)
Уваходны квіток – 85 кап.
Тэатралізаваная экскурсія на групу – 10 руб.