З канца ХІХ ст. попел ад цыгарэт скідвалі ў металічныя, шкляныя або фарфоравыя попельніцы, якія былі разнастайнымі па форме: ў выглядзе сподачка, ракавіны, рыбы, жывёлы, чаравіка, саней, лісціка, яечнай шкарлупіны. Фантазія мастакоў, якія працавалі на вытворчасці попельніц, ахоплівала ўвесь жывёльны і раслінны свет і распаўсюджвалася далёка за яго межы.
У Музеі Багдановіча захоўваюцца літая, пакрытая меддзю попельніца ў выглядзе жабкі і бронзавая попельніца ў форме сабачай галавы, верхняя частка якой адкідвалася і выкарыстоўвалася ў якасці чарніліцы.