Шаноўныя наведвальнікі! Запрашаем вас наведаць тэатралізаваную экскурсію “Марыя Апанасаўна запрашае” ў межах праета “Кожная пятніца – роднае, сваё!”, якая адбудзецца ў Музеі Максіма Багдановіча 13.02.2026 і 20.02.2026 а 15-й гадзіне.
Падчас экскурсіі вы здзейсніце вандроўку ў мінулае – у той час, калі сям’я Багдановічаў пражывала ў Гродне, даведаецеся пра выхаванне дзяцей, пра працоўную і творчую дзейнасць Адама Багдановіча (бацькі паэта), а таксама пра цікавыя падрабязнасці аб адносінах у сям’і і жыцці ў Гродне. А яшчэ вас чакае знаёмства з інтэр’ерам кватэры сям’і Багдановічаў, расповед пра розныя віды зёлак і іх лекавыя ўласцівасці, частаванне зёлкавай гарбатай.
