18 мая супрацоўнікі музеяў ва ўсім свеце адзначаюць сваё прафесійнае свята – Міжнародны дзень музеяў.
Асноўнымі накірункамі працы музея з’яўляюцца не толькі захаванне, вывучэнне і экспанаванне гісторыка-культурнай спадчыны, але і новыя інтэрактыўныя формы працы з наведвальнікамі. Шырока вядомай і папулярнай сярод наведвальнікаў Музея Максіма Багдановіча з’яўляецца тэатралізаваная экскурсія “Марыя Апанасаўна запрашае”.
На працягу святочнага тыдня з 17 па 20 мая вучні 8-х класаў ДУА “Гімназія № 1 імя акадэміка Я.Ф.Карскага” разам з настаўнікам гісторыі Перагудавым Аляксандрам Аляксандравічам пабывалі ў гасцях у Марыі Апанасаўны.
Вучні даведаліся пра дзяцінства паэта Максіма Багдановіча, яго родных, паглядзелі кватэру, якую здымалі Багдановічы ў Гродне, згулялі ў фанты разам з Марыяй Апанасаўнай, даведаліся пра лекавыя ўласцівасці зёлак і нават змаглі адчуць сапраўдны водар і арамат мяты, мелісы, шалфею, рамонка, зверабою.