Вучні 8 «Ж» класа разам з настаўнікам Аленай Мар’янаўнай Чапега УА «Сярэдняя школа № 31 г.Гродна» пабывалі ў музеі на тэатралізаванай экскурсіі «Марыя Апанасаўна запрашае».
Гаспадыня паказала гасцям 4-х пакаёвую кватэру, сямейныя фотаздымкі, расказала пра выхаванне дзяцей, працоўную і творчую дзейнасць Адама Ягоравіча.
Марыя Апанасаўна расказала дзецям пра сваю любімую шкатулку і першыя ўражанні, як толькі ўбачыла гэты падарунак: «Дороженький мой, любименький, лучший на всём свете Адамонька, солнышко моё золотое, за что ты меня так балуешь? Я сейчас только получила всё, чего желала... Шкатулочка такая прелесть...». У шкатулцы Марыя Апанасаўна захоўвала алоўкі, паперу, лісты, і, хутчэй за ўсё... 102-гі нумар газеты «Гродзенскія губернскія ведамасці» за 29 снежня 1893 г. з яе апавяданнем «Напярэдадні калядаў».