Для дарослых 4 руб.
Для навучэнцаў ССНУ 3 руб.
Cтудэнтаў ВНУ
Пенсіянераў
Для школьнікаў (з 7 гадоў) 2 руб.
Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна
Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 10–15 руб.
Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 20 руб.
Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 30 руб.
Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 15 руб.
Лекцыі (да 25 чалавек) 25 руб.
Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 8 руб.
(да 7 чалавек)
Выстаўка (часовая) 20 кап.
(для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)
Аўтар: Поль Вэрлен
Пераклад: Максім Багдановіч
У полі дзікім і апусцелым
Праходзяць ноччу дзве мары ў белым.
Мяртвы іх вочы, блядны іх чолы,
Іх словы з вуснаў злятаюць кволы.
У полі дзікім і апусцелым
Аб прошлым шэпчуць дзве мары ў белым.
«Ты наша шчасце ці ўспамінаеш?» –
«К чаму ж ты гэта цяпер жадаеш?» –
«Ці б’ецца сэрца, хоць проці волі,
Пачуўшы імя маё?» – «Ніколі». –
«Вясёла, моцна і так прыгожа
Кіпела наша любоў». – «Быць можа». –
«Сінела неба, расла надзея…» –
«Надзей няма ўжо, і свет цямнее».
Так шэпчуць мары, ўкруг – дол аўсовы,
І чуе толькі ноч тыя словы.