Для дарослых 1 руб. 50 кап.
Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 20 кап.
Cтудэнтаў ВНУ
Пенсіянераў
Для школьнікаў 1 руб.
Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна
Дашкольнікаў
Інвалідаў
Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны
Дзяцей-сірот
Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 5,00–8,00 руб.
Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 9,00 руб.
Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 12,00 руб.
Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 8,00 руб.
Лекцыі (да 25 чалавек) 12,00 руб.
Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.
(да 7 чалавек)
Выстаўка (часовая) 5 кап.
(для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)
Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
І цягам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад персідскі ткуць яны.
А за сцяной смяецца поле,
Зіяе неба з-за акна, –
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расцвіла вясна;
Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам ззяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі;
Цямнее край зубчаты бора…
І тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж персідскага узора,
Цвяток радзімы васілька.