Уваходныя білеты

    • Кошт білета 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 10 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 80 кап.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 3,50–4,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 10,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Выбраныя творы

Вершы

Санет

1911

Зімой

1910

Лясун

1909

Кніга

1912

Пераклады

Effet de nuit

1911—1912

Азра

1909

Вязень

1915–1916

Паўстанне

1913—1914

Апавяданні

Шаман

1914

Сярод глухой пушчы стаіць невялікая вёсачка. Сярод вяскоўцаў дасюль яшчэ памятаюць, як прыйшоў некалі ў гэтую пушчу, нiкiм яшчэ не займаную, мужык Каліна разам з пяццю cвaiмi дарослымі сынамі. Перш за ўсё ён зpaбiў нажом на кары дрэваў зарубку, каб адзначыць граніцы сваёй гаспадаркі, i выразаў сабе вельмі ладны кавалак пушчы. Пасля пачаў кратацца каля раллі. Вырубіць глyxi сталетні бор не было змогі, але Каліна даў сабе рады: запаліў яго. Амаль не на вярсту ляглі высокія cacoнкi шэрым попелам на зямлю. З’явілася так званае «ляда». Тады Каліна паставіў сабе на ўзгорку сялібу i пачаў карчаваць ляда. Шмат цяжкай працы паклаў ён на тое, каб вырубіць абгарэлыя пні, вырваць моцныя корні. Але што за буйнае жыта ўзрасло, калі ўзараў тое поле да засеяў яго. Ведама, – на цаліне, да яшчэ ўтучненай попелам. На некалькі год хваціла хлеба Каліне.

Сынаўя Каліны ажаніліся, пабудаваліся. Так вырасла тут цэлая вёсачка. Звалася яна Калінавічы.

Зямлёю яны ўладзелі супольна, працавалі на ёй усёй грамадой, а ўраджай дзялілі па хатах, сколькі ў кожную было патрэбна. (Дзяліў наперад i загадваў гаспадаркай сам Каліна, а калі ён памёр, дык яго старшы сын. Так рабілi i ix дзеці, i ўнукі.) Апрача раллі, займаліся яны i рыбалоўствам, хадзілі біць стрэламі цецерукоў...

Калі памёр Каліна, зрабілі дзеці па iм пaмiнкi – трызну i пахавалі яго ў зямлі, паклаўшы туды яго лепшыя i найпатрэбнейшыя рэчы: сякеру, нож, агніво, красала i шмат іншага. Рабілі так, бо думалі, што ўсё гэтае будзе патрэбна бацьку на тым свеце, як i на гэтым. Каб успакоіць бацькаву душу, чатыры разы на год спраўлялі «дзяды», на радаўніцу насілі стравы на бацькаву магілу, каб было яму што пад’есць Думалі, што праз гэтае бацькава душа будзе памагаць ім у гаспадарцы i адверне ад ix усялякае ліха.

I ўсе іншыя русічы таксама пакланяліся душам бацькоў. Апроч гэтага, пакланяліся яны сонцу, бо ад сонца найбольш залежала ўся ix гаспадарка, увесь ix быт...